wd wp Пошук:

Таронта

Вежа CN

Таро́нта (англ.: Toronto, афіц.: Toronto Metropolitan Municipality, ІРА: /təˈrɒntoʊ/, мясцовае вымаўленне [ˈtrɑnoʊ] альбо [təˈɹɑnoʊ]) — найбуйнейшы горад Канады, сталіца правінцыі Антарыа. Стаіць над возерам Антарыа. Насельніцтва ў межах горада: 2.503 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Таронта складае 5.556 тыс. чалавек. Таронта з’яўляецца міжнародным фінансавым цэнтрам, а таксама аднім з галоўных прамысловых, гандлёвых, адукацыйных, турысцкіх і спартыўных цэнтраў краіны.

Паводле даследаванняў, праведзеных «Economist Intelligence Unit» i «Mercer Human Resource Consulting», Таронта з’яўляецца аднім з найболей камфортных гарадоў свету па прычыне нізкай крымінальнасці, чыстага навакольнага асяроддзя, высокага ўзроўню жыцця і дабразычлівага стаўлення жыхароў да людзей іншых паходжанняў.

Гісторыя

Першае паселішча заснавана ў 1720 французамі дзеля гандлю футрам. У 175051 французы будуюць Fort Rouillé — форт Таронта. Гэта была невялікая пабудова з 10-15 жаўнерамі. У 1763 годзе ўся Новая Францыя, уключаючы форт Таронта, перайшла пад брытанскае валоданне. У 1787 годзе Карона (брытанская ўлада) набыла ў індэйцаў племяні місісага зямлю навокал Таронта за 1700 фунтаў. 1793 год быў адзначаны пабудовай брытанцамі форта Ёрк, які лічыцца першым сапраўды гарадскім паселішчам, а ў 1834 годзе Ёрк быў перайменаваны ў Таронта. На пачатку ХХ стагоддзя горад налічваў 200 тыс. жыхароў. Тады ж горад набыў мянушку Парсюкгорад (Hogtown) за тое, што тут былі найвялікшыя парсюковыя бойні ў Брытанскай Імперыі. У горадзе знаходзіцца найвышэйшае (да верасня 2007) збудаванне свету — Сі-Эн Таўэр.

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2006 англійская мова была роднаю моваю 56,2 % жыхароў Таронта разам з прыгарадамі. За ёй ішлі італьянская мова з 3,8 % жыхароў, кітайская мова з 3,5 %, кантонскі дыялект з 3,4 %, пенджабская мова з 2,7 %, тагальская мова з 2,2 %, партугальская мова з 2,2 %, іспанская мова з 2,2 %, урду з 2,1 %, тамільская мова з 1,9 %, польская мова з 1,6 %, французская мова з 1,4 %, руская мова з 1,3 %, фарсі з 1,3 %, паўночныя дыялекты кітайскай мовы з 1,3 %, арабская мова з 1,2 % і гуджараці з 1,1 %.

Для 200 жыхароў Таронта і прыгарадаў роднаю з’яўляецца беларуская мова.[1]

Паводле перапісу 2006 у Таронта разам з прыгарадамі жывуць 2.320 тыс. імігрантаў, якія складаюць 45,4 % ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, што нарадзіліся ў Індыі, якія складаюць 4,4 % ад агульнага насельніцтва Таронта разам з прыгарадамі і 9,6 % ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Кітаю (8,2 % ад усіх жыхароў і 7,3 % ад імігрантаў), Італіі (адпаведна 2,6 % і 5,6 %), Філіпін (2,6 % і 5,4 %), Вялікабрытаніі (2,5 % ад усіх жыхароў і 5,6 % ад імігрантаў), Ганконгу (2,0 % ад усіх жыхароў і 4,4 % ад імігрантаў), Ямайкі (1,8 % ад усіх і 4,0 %), Пакістану (1,7 % і 3,7 %), Шры Ланкі (1,7 % і 3,7 %), Партугаліі (1,5 % і 3,3 %), Гаяны (1,4 % і 3,0 %), Польшчы (1,3 % і 2,9 %), В’етнаму (1,1 % і 2,5 %).

3.920 жыхароў Таронта і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,2 % ад імігрантаў). З іх 600 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991, 500 чал. у перыяд 19911995, 1.320 чал. у перыяд 19962000 і 1.505 чал. у перыяд 20012006.[2]

Паводле перапісу 2001 61,1 % жыхароў — хрысціяне (31,1 % — католікі, 21,1 % — пратэстанты, 5 % — праваслаўныя і 3,9 % — іншыя хрысціяне), 6,7 % жыхароў — мусульмане, 4,8 % — індусы, 4,2 % — іудзеі, 2,7 % — будысты. 18,7 % жыхароў не маюць рэлігіі.

Славутасці

Выдатныя асобы

Зноскі

  1. « Detailed Mother Tongue (148), Single and Multiple Language Responses (3) and Sex (3) for the Population of Canada, Provinces, Territories, Census Metropolitan Areas and Census Agglomerations, 2006 Census — 20 % Sample Dat»(недаступная спасылка)
  2. «Place of birth for the immigrant population by period of immigration, 2006 counts and percentage distribution, for census metropolitan areas and census agglomerations — 20 % sample data» Архівавана 24 сакавіка 2009.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Таронта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гарады на Вялікіх азёрах
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Антарыа