wd wp Пошук:

Вавель

Від на Вавельскі ўзгорак з боку Віслы

Вавель (польск.: Wawel — узгорак) — замкавы комплекс на аднайменным узгорку ў горадзе Кракаў, старажытнай сталіцы Польшчы. Знаходзіцца на левым беразе Віслы, на поўдні ад Старога горада.

Гісторыя

У пачатку 9 ст. тут існаваў умацаваны горад. З 11 ст. да 1564 Вавель — галоўная каралеўская рэзідэнцыя. Вядомы комплексам помнікаў архітэктуры 10—17 ст.: ратонда Дзевы Марыі (2-я палова 10 ст.), каралеўскі замак (13—17 ст.) з рэнесансавым аркадным унутраным дваром (1502—1516, архітэктар Ф. Ф’ёрэнціна, Б. Берэчы), заламі ў стылях готыкі, рэнесансу і барока (у т.л. «Пасольская» зала з разной столлю, упрыгожанай т. зв. Вавельскімі галовамі, 1531—35 і з 1925, скульптар К. Дунікоўскі), гатычны кафедральны сабор (14 ст., магільны склеп польскіх каралёў, епіскапаў і вядомых дзеячаў нацыянальнай гісторыі — А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Пілсудскага, Т. Касцюшкі і інш.) з раманскай крыптай св. Леанарда (каля 1100), рэнесансавай капліцай Жыгімонта I (1517—33) і шматлікімі надмагіллямі (работы Ф. Штоса, Яна Міхаловіча і інш.). У замку — Дзяржаўныя мастацкія зборы (у т.л. вавельскія габелены; звон Жыгімонта). У архіве каштоўныя рукапісы 12 ст.

Вавель занесены ЮНЕСКА y спіс сусветнай спадчыны.

Храналогія

Музей

Замак — вядомы музейны цэнтр Польшчы. У яго запасніках ёсць калекцыі зброі, габеленаў, гістарычных дакументаў, звязаных з дзяржаўніцкай дзейнасцю Гугі Калантая і стварэннем Канстытуцыі 3 мая.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Замкі Польшчы
Будынкі і збудаванні Кракава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Гісторыя Польшчы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вавель