wd wp Пошук:

Грозны

Грозны — сталіца Чачэнскай Рэспублікі, цэнтр Грозненскага раёна. Горад рэспубліканскага значэння, у склад раёна не ўваходзіць, утварае гарадскую акругу горад Грозны. Горад размешчаны на абодвух берагах ракі Сунжа. Насельніцтва — 301 253 чалавекі (2019).

Гісторыя

Узнік у 1818 годзе пры будаўніцтве Сунжанскай абарончай лініі як расійская крэпасць Грозная. У снежні 1869 годзе крэпасць, якая страціла сваё ваеннае значэнне, была перайменавана ў г. Грозны. У 1893 годзе праз Грозны прайшла чыгуначная лінія Беслан — Пятроўск-Порт (цяпер Махачкала). У 1893 годзе паблізу горада пачалася здабычы нафты. У пачатку 20 ст. Грозны ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтр Паўночнага Каўказа, працавалі нафтаперагонныя заводы, чыгуналіцейны завод і механічныя майстэрні. 7 сакавіка 1944 года, у сувязі з дэпартацыяй чачэнцаў і інгушоў, горад быў цэнтрам Грозненскай акругі ў складзе Стаўрапольскага края, але 22 сакавіка 1944 ён зноў атрымаў статус цэнтра асобнага рэгіёну — Грозненскай вобласці, а з 9 студзеня 1957 года, пасля рэабілітацыі чачэнцаў і інгушоў, — сталіцы адноўленай ЧІАССР.

1 кастрычніка 1991 года Агульнанацыянальная кангрэс чачэнскага народу пад кіраўніцтвам Джахара Дудаева абвясціў аб падзеле Чачэна-Інгушэціі на суверэнную Чачэнскую рэспубліку (сталіца — Грозны) і Інгушскую рэспубліку ў складзе РСФСР.

Падчас Першай і Другой чачэнскай вайны моцна разбураны.

Адукацыя і культура

Транспарт

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Грознага

Зноскі

  1. https://grozgorduma.ru/глава/
  2. http://grozmer.ru/vlast/myer-goroda.html
  3. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грозны
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Чачні