wd wp Пошук:

Беата Тышкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тышкевіч. Беа́та Тышке́віч (польск.: Beata Tyszkiewicz; нар. 14 жніўня 1938, Вілянуў паблізу Варшавы) — польская кінаактрыса.

3 роду Тышкевічаў. Вучылася ў Вышэйшай тэатральнай школе ў Варшаве (1957—58). Дэбютавала ў фільме «Помста» (1957).

Творчасць Беаты Тышкевіч вызначаецца артыстызмам, тонкім адчуваннем стылявых асаблівасцей твора. Сярод значных дасягненняў — ролі ў фільмах рэжысёраў А. Вайды «Самсон» (1961), «Попел» (1965), «Усё на продаж» (1968); К. Занусі «Кантракт» (1980), «Дотык рукі» (1992). Здымалася ў СССР («Дваранскае гняздо», 1969; «Еўрапейская гісторыя», 1984), на кінастудылх іншых краін. Сярод іншых фільмаў: «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе» (1964), «Марыся і Напалеон» (1966), «Лялька» (1968), «Новыя амазонкі» («Сексмісія»), «Эдзіт і Марсель» (абодва 1983), «Двое» (1988), «Фердыдурке» (1991), «Малы Апакаліпсіс» (1992), «Прыгожая незнаёмка» (1993), «Немцы» (1996), «Закаханыя» (1999), «У жніўні 1944» (2000). Знялася ў тэлесерыялах: «Стаўка большая, чым жыццё» (1967), «Вялікая любоў Бальзака» (1973), «Польскія дарогі» (1977), «Найдаўжэйшая вайна сучаснай Еўропы» (1981), «Слава і хвала» (1997), «Пракажоная» (2000) і інш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133187640 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Beata Tyszkiewicz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Актрысы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы