wd wp Пошук:

Вільгельм Калінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінскі. Вільгельм Калінскі (6 сакавіка 1747, Варшава — 20 студзеня 1789) — дзеяч каталіцкай царквы, педагог. Доктар тэалогіі (1783).

Біяграфія

З шляхецкага роду. З 1762 года ў ордэне ксяндзоў-місіянераў. Вучыўся ў Сандаміры і Варшаве. 3 1772 года святар, прафесар Семінарыі Свентакшыскага ў Варшаве. 3 1774 года прафесар гісторыі царквы ў Віленскай семінарыі, адначасова цэнзар. Быў саветнікам біскупа І. Масальскага ў справах асветы і царквы. Разам з Т.Гусаржэўскім рэфарміраваў семінарыю.

3 1782 года выкладаў на кафедры гісторыі царквы і маральнай тэалогіі ў Галоўнай школе ВКЛ. Аўтар шматлікіх моў і казанняў, у т. л. 3 моў да сялян Паўлаўскай рэспублікі, у якіх падтрымаў рэформы П. К. Бжастоўскага, заклікаў сялян да сумленнасці, працавітасці і г.д.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Педагогі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Постаці польскага каталіцтва
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1747 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1789 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня