wd wp Пошук:

Вісла

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вісла (значэнні).

Ві́сла (польск.: Wisła) — самая вялікая рака Польшчы. Даўжыня 1068 км, плошча басейна 198,5 тыс.км². Пачынаецца ў Заходніх Карпатах, упадае ў Гданьскі і Віслінскі залівы Балтыйскага мора. Галоўныя прытокі: Дунаец, Віслока, Заходні Буг, Вепш, Сан (справа), Піліца, Брда (злева). У вярхоўях Вісла — бурны горны паток; ніжэй за горад Кракаў, прыняўшы шэраг прытокаў з Карпат, робіцца мнагаводнай (шырыня русла каля ўпадзення Дунайца 200 м, ніжэй Сана 600—1000 м). У сярэднім і ніжнім цячэнні — тыповая раўнінная рака, цячэ па шырокай, месцамі тэрасаванай даліне. Рэчышча на значным працягу звілістае, месцамі падзяляецца на рукавы і пратокі, вызначаецца няўстойлівасцю, шматлікімі мелямі і перакатамі. Ад г. Торунь берагі штучна замацаваныя ад размываў. За 50 км ад мора Вісла падзяляецца на рукавы (Ногат, Мёртвая Вісла і інш.), утвараючы вялізную дэльту (Жулавы). Частка дэльты, якая ляжыць ніжэй ўзроўню мора, засцерагаецца дамбамі. Жыўленне мяшанае. Разліў вясной ад раставання снегу, летнія паводкі ад дажджоў у Карпатах. Сярэднегадавы расход вады каля Варшавы 600 м³/с, у нізоях — 1090 м³/с. Каля г. Улацлавак ГЭС. Суднаходная ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Злучана прытокамі і каналамі з рэкамі Дняпро, Одра, Нёман. На Вісле — гарады Кракаў, Варшава, Плоцк, Торунь, Улацлавак, Тчэў; у дэльце Гданьск. У 1918-26 і 1939 годзе на рацэ дзейнічала Віслінская флатылія ВМФ Польшчы (базіравалася ў г. Торунь).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 19 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Рэкі Польшчы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Рэкі паводле алфавіта
Басейн Віслы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных