wd wp Пошук:

Кшыштаф Кеслёўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кеслёўскі. Кшы́штаф Кеслё́ўскі (польск.: Krzysztof Kieślowski; 27 чэрвеня 1941 — 13 сакавіка 1996) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст, сусветна вядомы дзякуючы тэлецыклу «Дэкалог» (1989), фільму «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991) і кінатрылогіі «Тры колеры» (1993—1994). Часам займаўся і тэатральнай дзейнасцю.

Кеслёўскі распачаў сваю кар’еру ў якасці рэжысёра, які спецыялізуецца на дакументальным кіно, аднак пазней стаў займацца стварэннем пераважна мастацкіх фільмаў. Яго раннія мастацкія карціны належалі да кірунку «кіно маральнага неспакою» і ўяўлялі сабой квазідакументальныя фільмы, якія паказвалі рэчаіснасць Польшчы таго часу. Затым ён звярнуўся да метафізічных тэм, ствараючы псіхалагічныя фільмы на маральныя і экзістэнцыяльныя тэмы. Са зменай кірунку змянілася і эстэтыка рэжысёра: ранні этап творчасці Кеслёўскага характарызаваўся аскетычнай формай, імітуючай дакумент, а позні этап — вытанчанымі візуальнымі сродкамі.

Кеслёўскі лічыцца адным з найбольш значных мастакоў у гісторыі сусветнага кінематографа другой паловы XX стагоддзя. Рэжысёр з’яўляецца лаўрэатам мноства прэстыжных кінаўзнагарод, сярод іх прыз Журы (1988), прыз ФІПРЭСІ (1988, 1991) і прыз Экуменічнага журы (1991) Канскага кінафестывалю; прыз ФІПРЭСІ (1989) і Залаты Леў (1993) Венецыянскага кінафестывалю; «Сярэбраны мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю за найлепшую рэжысуру (1994). У 1995 годзе быў намінаваны на «Оскар» як «Найлепшы рэжысёр» і за «Найлепшы сцэнарый»[6]. У 2002 годзе Кеслёўскі быў адзначаны другім месцам у спісе Дзесяці найлепшых рэжысёраў сучаснасці паводле часопіса «Sight & Sound» Брытанскага інстытута кіно[7].

Біяграфія

Маладосць і адукацыя

Дом у Сакалоўску, у якім пражываў Кшыштаф Кеслёўскі

Кшыштаф Кеслёўскі нарадзіўся 27 чэрвеня 1941 года ў Варшаве. Сям’я бацькі — Рамана Кеслёўскага, паходзіла з Валыні, маці — Барбара, паходзіла з Быдгашча. Бацькі ажаніліся ў Варшаве на пачатку верасня 1939 г. Дзяцінства Кеслёўскага прайшло ў невялікіх гарадках, бо яго бацька, інжынер-будаўнік, хварэў на сухоты і часта пераязджаў з-за патрэбы лячэння. Сам Кшыштаф таксама цярпеў на хваробы лёгкіх[8], і бацькі вазілі яго па санаторыях [9]. Па атрыманні базавай адукацыі Кеслёўскі паступіў у школу пажарных ва Вроцлаве, якую кінуў пасля першага паўгоддзя навучання [10].

У 1957 годзе Кеслёўскі па парадзе бацькоў паступіў у Дзяржаўны ліцэй тэатральнай тэхнікі ў Варшаве, дырэктарам якога быў яго дзядзька [11]. Падчас навучання, якое працягвалася да 1962 года, ён быў касцюмерам такіх акцёраў, як Тадэвуш Ламніцкі, Аляксандр Бардзіні і Збігнеў Запасевіч[12][13]. Пасля сканчэння ліцэя хацеў стаць тэатральным рэжысёрам, аднак не мог атрымаць адукацыю ў гэтым кірунку, бо не быў выпускніком універсітэта[14]. Тады ён вырашыў вывучаць кінарэжысуру ў Нацыянальнай школе кіно ў Лодзі, куды паступіў з трэцяй спробы[15]. У 1968 годзе скончыў кінашколу, а ў 1970 г. атрымаў дыплом[16][13].

Падчас вучобы, у 1967 годзе ажаніўся з Марыяй Каўціла (Cautillo). У 1972 годзе ў іх нарадзілася дачка Марта[17].

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля ў стварэнні фільма
1966
кар «Трамвай» польск.: Tramwajрэжысёр, сцэнарыст
1966
дак «Установа» польск.: Urządрэжысёр, сцэнарыст
1967
кар «Канцэрт па заяўках» польск.: Koncert życzeńрэжысёр, сцэнарыст
1968
дак «Здымак» польск.: Zdjęcieрэжысёр
1969
дак «З горада Лодзь» польск.: Z miasta Łodziрэжысёр
1970
дак «Я быў жаўнерам» польск.: Byłem żołnierzemрэжысёр, сцэнарыст
1970
дак «Фабрыка» польск.: Fabrykaрэжысёр
1971
дак «Перад раллі» польск.: Przed rajdemрэжысёр
1972
дак «Прыпеў» польск.: Refrenрэжысёр
1972
дак «Між Уроцлавам і Зялёнай Гурай» польск.: Między Wrocławiem a Zieloną Górąрэжысёр
1972
дак «Прынцыпы бяспекі і гігіены ў медным рудніку» польск.: Podstawy BHP w kopalni miedziрэжысёр
1972
дак «Работнікі '71: Нічога пра нас без нас» польск.: Robotnicy '71: Nic o nas bez nasрэжысёр
1972
дак «Гаспадары» польск.: Gospodarzeрэжысёр
1973
дак «Муляр» польск.: Murarzрэжысёр
1973
тф «Падземны пераход» польск.: Przejście podziemneрэжысёр, сцэнарыст
1974
дак «Рэнтген» польск.: Przeswietlenieрэжысёр
1974
дак «Першае каханне» польск.: Pierwsza miłośćрэжысёр
1975
дак «Біяграфія» польск.: Życiorysрэжысёр, сцэнарыст
1975
дак «Легенда» польск.: Legendaрэжысёр, сцэнарыст
1975
тф «Персанал» польск.: Personelрэжысёр, сцэнарыст
1976
дак «Шпіталь» польск.: Szpitalрэжысёр
1976
дак «Клапс» польск.: Klapsрэжысёр
1976
ф «Шнар» польск.: Bliznaрэжысёр, сцэнарыст, аўтар дыялогаў
1976
тф «Спакой» польск.: Spokójрэжысёр, сцэнарыст, аўтар дыялогаў
1977
дак «З пункту гледжання начнога вартаўніка» польск.: Z punktu widzenia nocnego portieraрэжысёр
1977
дак «Не ведаю» польск.: Nie wiemрэжысёр
1978
дак «Сем жанчын рознага веку» польск.: Siedem kobiet w roznym wiekuрэжысёр
1979
ф «Аматар» польск.: Amatorрэжысёр, сцэнарыст, аўтар дыялогаў
1980
дак «Вакзал» польск.: Dworzecрэжысёр
1980
дак «Гаворачыя галовы» польск.: Gadające glowyрэжысёр
1981
ф «Выпадак» польск.: Przypadekрэжысёр, сцэнарыст
1981
ф «Кароткі працоўны дзень» польск.: Krótki dzień pracyрэжысёр, сцэнарыст
1985
ф «Без канца» польск.: Bez końcaрэжысёр, сцэнарыст
1988
дак «Сем дзён тыдня — Варшава» польск.: Siedem dni w tygodniuрэжысёр
1988
ф «Кароткі фільм пра забойства» польск.: Krótki film o zabijaniuрэжысёр, сцэнарыст
1988
ф «Кароткі фільм пра каханне» польск.: Krótki film o miłościрэжысёр, сцэнарыст
1988
штф «Дэкалог» польск.: Dekalogрэжысёр, сцэнарыст
1991
ф «Падвойнае жыццё Веранікі» фр.: La Double vie de Veronique, польск.: Podwójne życie Weronikiрэжысёр, сцэнарыст
1993
ф «Тры колеры: Сіні» фр.: Trois couleurs: Bleu, польск.: Trzy kolory: Niebieskiрэжысёр, сцэнарыст
1993
ф «Тры колеры: Белы» фр.: Trois couleurs: Blanc, польск.: Trzy kolory: Białyрэжысёр, сцэнарыст
1994
ф «Тры колеры: Чырвоны» фр.: Trois couleurs: Rouge, польск.: Trzy kolory: Czerwonyрэжысёр, сцэнарыст

Узнагароды і намінацыі

Асноўны артыкул: Спіс узнагарод і намінацый Кшыштафа Кеслёўскага

Kieślowski’s star on the Walk of Fame in Łódź
Зорка Кеслёўскага на Алеі славы ў Лодзі, Польшча

На працягу сваёй кар’еры Кшыштаф Кеслёўскі атрымаў мноства ўзнагарод і намінацый, пачынаючы з прэміі Golden Hobby-Horse на Кракаўскім кінафестывалі ў 1974 годзе. Ніжэй прыведзены спіс іншых узнагарод і намінацый Кшыштафа Кеслёўскага.[6]

Кароткі фільм пра забойства

Дэкалог

Падвойнае жыццё Веранікі

Тры колеры: Сіні

Тры колеры: Белы

Тры колеры: Чырвоны

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Krzysztof Kieslowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119135779 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119135779 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. 1 2 Awards for Krzysztof Kieślowski (нявызн.). Internet Movie Database. Праверана 19 May 2012.
  7. Sight & Sound | Modern Times (нявызн.) (недаступная спасылка). BFI (25 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2018. Праверана 9 September 2012.
  8. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 11-12
  9. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 18
  10. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 20
  11. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 21
  12. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 79
  13. 1 2 http://www.culture.pl/baza-film-pelna-tresc/-/eo_event_asset_publisher/eAN5/content/krzysztof-kieslowski
  14. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 24
  15. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 30-31
  16. http://www.filmpolski.pl/fp/index.php/113608
  17. http://film.wp.pl/id,564,name,Krzysztof-Kieslowski,osoba_biografia.html?ticaid=116731

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Варшавы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Сцэнарысты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Кінарэжысёры Польшчы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
Катэгорыя·Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Кшыштаф Кеслёўскі