wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Маніс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маніс. Мікалай Аляксандравіч Маніс (1912, Варшава — 18 красавіка 1996) — беларускі краязнаўца, Заслужаны настаўнік БССР (1966).

Біяграфія

Дзяцінства прайшло ў мястэчку Росіца. Вучыўся ў Полацкім педтэхнікуме, Беларускім дзяржаўным універсітэце. Па спецнаборы быў накіраваны ў лётнае вучылішча, якое скончыў у 1937 годзе. З першых дзён вайны — баец знішчальнага атрада, створанага Полацкім райкамам КП(б)Б для барацьбы з нямецкімі дыверсантамі, затым член першай са створаных у Полацку падпольных груп, якой кіраваў былы загадчык раённага аддзела народнай адукацыі камуніст С. В. Сухавей. З кастрычніка 1942 года па снежань 1943 года ваяваў у 3-й Беларускай партызанскай брыгадзе.

У пасляваенны час на партыйнай рабоце, з 1947 года быў дырэктарам СШ № 13 у г. Полацк.

Навуковая дзейнасьць

Вёў даследчую работу ў архівах, музеях, бібліятэках, пісаў гісторыю старажытнага Полацка і Полацкага раёна. Ён адзін з аўтараў калектыўнай працы «Полацк», выдадзенай Інстытутам гісторыі АН БССР у 1962 годзе і перавыдадзенай у 1987 годзе. У 1988 годзе выйшла яго кніга «Память о них жива в Белоруссии». Падрыхтаваў шмат матэрыялаў для хронікі «Памяць. Полацкі раён». За краязнаўчую дзейнасць узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[1][2].

Зноскі

  1. Маніс Мікалай Аляксандравіч
  2. Мікалай Аляксандравіч Маніс

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага каледжа
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ