wd wp Пошук:

Сацыялістычны інтэрнацыянал

Сацыялістычны інтэрнацыянал (Сацінтэрн) — міжнародная няўрадавая сацыял-дэмакратычная арганізацыя. Штаб-кватэра ў Лондане. Першапачаткова створаны ў 1864 годзе, аднавіў сваю дзейнасць у 1951 годзе ў Франкфурце-на-Майне (Германія) на арганізацыйным з’ездзе 34 сацыялістычных і сацыял-дэмакратычных партый, пераважна з Еўропы. Лічыць сябе правапераемнікам II Інтэрнацыянала, а таксама Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала, які існаваў з 1923 года па Другую сусветную вайну і ў 1989 годзе афіцыйна адзначыў стагоддзе.

У 2009 годзе членамі Сацінтэрна з’яўляліся 156 партый з 126 краін, у тым ліку 116 партый з’яўляюцца паўнапраўнымі членамі і маюць вырашальны голас, у 26 арганізацый статус кансультатыўных членаў з правам дарадчага голасу і 14 партый з’яўляюцца назіральнікамі.

Найстарэйшы член Сацінтэрна — Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ).

Галоўны праграмны дакумент — «Стакгольмская дэкларацыя прынцыпаў» — абвяшчае найважнейшымі палітычнымі каштоўнасцямі свабоду, справядлівасць, салідарнасць. Да гэтага галоўным дакументам лічылася Франкфурцкая дэкларацыя.

Вышэйшы орган Сацінтэрна — з’езд (кангрэс), які праводзіцца адзін раз у тры гады. У прамежках паміж з’ездамі яго дзейнасцю кіруе Савет, які склікаецца два разы ў год.

Партыі-паўнапраўныя члены[1]

Азія

Амерыка

Афрыка

Еўропа

Акіянія

Кансультатыўныя члены Сацінтэрна[1]

Партыі-назіральнікі[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Поўны спіс членаў Сацінтэрна(англ.)
  2. Сацыял–дэмакраты падтрымліваюць змены ў грузінскай палітыцы | Rabkor.ru Архівавана 30 верасня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Міжнародныя арганізацыі
Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1951 годзе
Сацыял-дэмакратыя
Палітычныя партыі паводле алфавіта
Сацыялістычны інтэрнацыянал