wd wp Пошук:

Сацыялізм

Серп і молатзнакі марксісцкага руху

Сацыялізм — палітычная ідэалогія, якая ставіць на мэце пабудову эканамічнай і грамадска-палітычнай сістэмы, што характарызуецца грамадскай уласнасцю на сродкі вытворчасці і сумеснага кіравання эканомікай, а таксама займаецца тэарэтычнай абаронай такіх прынцыпаў[1]. Грамадская ўласнасць можа ставіцца да любога з наступных спалучэнняў, як то кааператыўныя прадпрыемствы, агульная ўласнасць, прамая дзяржаўная ўласнасць альбо аўтаномныя дзяржаўныя прадпрыемствы[2][3]. Сацыялістычная эканоміка заснаваная на вытворчасці для выкарыстання і мае прамое размеркаванне эканамічных унёскаў дзеля задавальнення эканамічных патрэбаў і патрэбаў чалавека, у залежнасці ад фізічных аб’ёмаў рэсурсаў, некаторых фізічных велічыняў альбо прамога вымярэння працоўнага часу[4].

Як палітычны рух, сацыялізм спалучае ў сябе разнастайныя палітычных філасофіі, пачынаючы ад рэфармізму да рэвалюцыйнага сацыялізму. Прыхільнікі дзяржаўнага сацыялізму выступаюць за нацыяналізацыю сродкаў вытворчасці, размеркавання і абмену, як стратэгіі рэалізацыі сацыялізму. Сацыял-дэмакраты выступаюць за пераразмеркаванне падаткаабкладання і дзяржаўнага рэгулявання капіталу ў рамках рыначнай эканомікі[5]. У адрозненні ад анархісцкага руху, які з’яўляецца прыхільнікам кантролю прамога кантролю працоўнікамі сродкаў вытворчасці, не абапіраючыся на дзяржаўную ўладу, сацыялізм абапіраецца на дзяржаўную ўласнасць на прамысловасць.

Сучасны сацыялізм паходзіць з палітычных рухаў інтэлігенцыі і працоўных XVIII стагоддзя, якія крытыкавалі наступствы індустрыялізацыі і прыватнай уласнасці на грамадства. Нягледзячы на тое, што на пачатку XIX стагоддзя тэрмін «сацыялізм», адносіўся да сацыяльных праблем капіталізму, па-за залежнасці ад іх вырашэнняў, да канца XIX стагоддзя, сацыялізм стаў альтэрнатыўнай сістэмай да капіталізму, заснаванай на некаторых формах грамадскай уласнасці[6]. Сацыялісты-ўтапісты, як то Роберт Оўэн, спрабавалі знайсці саамападртымліваючыся камуны, каб выйсці з капіталістычнага грамадства. Сацыялісты савецкай мадэлі эканамічнага развіцця, як то марксісты-ленінцы, выступалі за стварэнне цэнтралізаванай планавай эканомікі ў аднапартыйнай дзяржаве, якая валодае сродкамі вытворчасці. Югаслаўскі, венгерскі, усходненямецкі і кітайскі камуністычныя ўрады ўвялі розныя формы рыначнага сацыялізму, спалучаючы кааператыўныя і дзяржаўныя мадэлі валодання вольнага валютнага рынку і свабоднай сістэмы цэнаў, але не свабоды цэнаўтварэння на сродкі вытворчасці[7].

Эканоміка

Арыгінальная канцэпцыя сацыялізму ёсць эканамічнай сістэмай, пры якой вытворчасць арганізавана такім чынам, каб тавары і паслугі непасрэдна вырабляліся па сабекошту, а таксама існавала прамое размеркаванне рэсурсаў у адпаведнасці з задавальненнем эканамічных патрабаванняў без фінансавых разлікаў у адрозненні ад падпарадкавання да эканамічных законаў капіталізму, як то закон кошту. Сацыялізм часцяком цягне за сабой канец капіталістычным эканамічнмым катэгорыям, як то арэндная плата, працэнты, прыбытак і грошы[8].

Гэты паняцце вельмі кантрастуе з капіталізмам, дзе вытворчасць ажыццяўляецца з мэтай атрымання прыбытку, і, такім чынам, заснаваны на ўскосным размеркаванні. У ідэальным капіталізме, заснаваным на вольнай канкурэнцыі, узмацненне канкурэнтнага ціску прымушае камерцыйныя прадпрыемствы рэагаваць на патрэбы спажыўцоў.

Рыначны сацыялізм ставіцца да мноства розных эканамічных тэорый і сістэм, якія выкарыстоўваюць рыначныя механізмы, каб арганізаваць вытворчасць і выдзяленне фактараў вытворчасці сярод сацыяльных прадпрыемстваў з эканамічным прыбыткам, якi атрымлiвае грамадства як сацыяльныя дывідэнды, а не прыватны капітал уладальнікаў[9]. Варыяцыі рыначнага сацыялізму ўключаюць мюцюялізм і неакласічныя эканамічныя мадэлі, як то мадэль Ланге.

Права ўласнасці на сродкі вытворчасці могуць быць заснаваны на прамой уласнасці карыстальнікаў прадукцыйнай уласнасці праз працоўны кааператыў, або сумеснай уласнасці ўсяго грамадства з кіраваннем і кантролем дэлегаванымі працоўнаму калектыву сродкаў вытворчасці, або дзяржаўнай уласнасці ад дзяржаўнага апарату. Дзяржаўная ўласнасць можа выяўляцца праз стварэнне дзяржаўных прадпрыемстваў, нацыяналізацыі або муніцыпалізацыі. Асноўнай асаблівасцю сацыялістычнай эканомікі з’яўляецца тое, што прадпрыемствы, якія маюць формы дзяржаўнай уласнасці, вырабляюць тавары і паслугі, па меншай меры па даведзеных планах з верху, што з’яўляецца па сутнасці каманднай эканомікай[10][11].

Роля і выкарыстанне грошай у гіпатэтычнай сацыялістычнай эканоміцы з’яўляецца спрэчнай праблемай. Такія сацыялісты, як то Карл Маркс, Роберт Оўэн і П’ер-Жазэф Прудон выступалі за розныя віды працоўных распісак альбо працоўных крэдытаў, якія, як і грошы могуць быць выкарыстаны для набыцця прадмет спажывання, але ў адрозненні ад грошай яны не могуць быць здольныя стаць капіталам і выкарыстоўвацца для размеркавання рэсурсаў у працэсе вытворчасці.

Зноскі

  1. «Home : Oxford English Dictionary». Oed.com.
  2. O’Hara, Phillip (September 2003). «Encyclopedia of Political Economy, Volume 2». Routledge. p. 71. ISBN 0-415-24187-1.
  3. Nove, Alec. «Socialism». New Palgrave Dictionary of Economics, Second Edition (2008)
  4. David Schweickart, James Lawler, Hillel Ticktin, Bertell Ollman (1998) «The Difference Between Marxism and Market Socialism». pp. 61-63
  5. Frank Roosevelt, David Belkin (1994). «Why Market Socialism?» M. E. Sharpe, Inc. p. 314. ISBN 1-56324-465-9.
  6. Phillip Gasper (October 2005). «The Communist Manifesto: a road map to history’s most important political document». Haymarket Books. p. 24. ISBN 1-931859-25-6.
  7. «Market socialism» Dictionary of the Social Sciences. Craig Calhoun, ed. Oxford University Press 2002
  8. Bockman, Johanna (2011). Markets in the name of Socialism: The Left-Wing origins of Neoliberalism. Stanford University Press. p. 20. ISBN 978-0-8047-7566-3.
  9. O’Hara, Phillip (September 2003). Encyclopedia of Political Economy, Volume 2. Routledge. p. 70. ISBN 0-415-24187-1
  10. «Review of Commanding Heights by the Fred Seigel of the Democratic Leadership Council» Архівавана 24 лютага 2012.. Dlc.org. 1 July 1998.
  11. «Excerpt from Commanding Heights». Amazon.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Палітычныя рэжымы
Сацыялогія
Палітычныя тэорыі
Грамадскі лад
Паліталогія
Сацыялізм
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы