wd wp Пошук:

Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сацыял-дэмакратычная партыя. Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі (шведск.: Sveriges socialdemokratiska arbetarepartiet) — старэйшая палітычная партыя краіны (належыць да левага кірунку). Заснавана ў 1889 годзе ў Стакгольме. З 1897 года дзейнічала партыйная праграма, прынятая на ўзор Эрфурцкай праграмы сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (на аснове марксізму).

Да 1899 года дамінавала рэвалюцыйная група А. Даніельсана, потым вылучылася памяркоўнае крыло на чале з К. Я. Брантынгам (лідар партыі з 1907 года; у 1920, 1921—1923, 1924—1925 прэм’ер-міністр Швецыі).

З 1930-х гадоў ідэалогія — рэфармізм (шведскі сацыялізм), у знешняй палітыцы — нейтралітэт краіны.

У 1932—1976, 1982—1991 і з 1994 года кіруючая партыя (у час прэм’ерства Брантынга і ў 1925—1926, 1991—1994 гадах ва ўрадавай кааліцыі з іншымі партыямі).

Іншыя прэм’ер-міністры Швецыі ад партыі:

Друкаваны орган — газета «Arbetet» («Рабочы»). Уваходзіць у Сацыялістычны інтэрнацыянал.

Зноскі

  1. http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сацыялістычны інтэрнацыянал
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Партыі-члены ПЕС
Катэгорыя·Палітычныя партыі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сацыял-дэмакратычныя партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара