Сацыял-дэмакратычная і лейбарысцкая партыя (англ.: Social Democratic and Labour Party, ірл.: Páirtí Sóisialta Daonlathach an Lucht Oibre) — левая палітычная партыя, якая дзейнічае ў Паўночнай Ірландыі. Партыя была заснавана ў 1970 годзе. У параўнанні з Шын Фейн партыя заўсёды прытрымлівалася больш умеранай пазіцыі.
Партыя актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы Белфасцкага пагаднення, за што лідар партыі Джон Х’юм атрымаў у 1998 годзе Нобелеўскую прэмію міру.