Нідэрландскія Антылы (нід.: Nederlandse Antillen) — да 2010 г. астраўная тэрыторыя ў Карыбскім моры, аўтаномная частка Нідэрландаў. Сталіца — горад Вілемстад на востраве Кюрасаа.
Група з трох буйных астравоў, Аруба, Кюрасаа і Банайрэ, знаходзіцца ў паўднёвай частцы архіпелага Малых Антыльскіх астравоў, каля ўзбярэжжа Венесуэлы. Група з трох больш дробных астравоў, Сінт-Мартэн, Сінт-Эстаціус і Саба, знаходзіцца на поўначы архіпелага, прыкладна ў 1000 км ад галоўных астравоў. Сінт-Эстатиус мае на ўсходзе марскія межы з дзяржавай Сент-Кітс і Невіс, Сінт-Мартэн па сушы мяжуе з заморскай абшчынай Францыі — Сен-Мартэн на поўначы, на паўднёвым захадзе па моры — з заморскай брытанскай тэрыторыяй Ангілья, на паўднёвым усходзе па моры — з заморскай абшчынай Францыі — Сен-Бартэльмі.
Заснавана ў 1954 г. з Нідэрландскіх астраўных калоній у Карыбскім моры. У 1986 г. са складу Нідэрландскіх Антылаў выйшла Аруба. 10 кастрычніка 2010 г. востраў Банайрэ, востраў Саба, востраў Сінт-Эстаціўс былі далучаны да Нідэрландаў у якасці спецыяльных муніцыпалітэтаў, а Сінт-Мартэн і Кюрасаа набылі дзяржаўны статус у федэрацыі з Нідэрландамі.