wd wp Пошук:

Саюз дэмакратычных левых сіл

Саюз дэмакратычных левых сіл (польск.: Sojusz Lewicy Demokratycznej) — польская палітычная партыя.

Партыя была створана 15 красавіка 1999 года. Першапачаткова, Саюз дэмакратычных левых сіл быў створаны як перадвыбарчы саюз у 1991 годзе. У яго ўваходзіла партыя «Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча» і Агульнапольскі альянс прафсаюзаў. У 1993 годзе саюз атрымаў перамогу на парламенцкіх выбарах. Прадстаўнікі Саюза, Юзаф Алексы і Уладзімеж Цімашэвіч, узначальвалі польскі ўрад з 1995 па 1996 і з 1996 па 1997 адпаведна. У 1995 годзе прадстаўнік Саюза дэмакратычных левых сіл Аляксандр Квасьнеўскі быў абраны прэзідэнтам Польшчы. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся два тэрміны запар.

У 2001 годзе партыя таксама атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах. Старшыня партыі Лешак Мілер у гэтым годзе стаў прэм’ер-міністрам краіны. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся з 2001 па 2004 год. Затым яго змяніў таксама прадстаўнік Саюза дэмакратычных левых сіл Марак Бэлька.

З 2005 года Саюз дэмакратычных левых сіл знаходзіцца ў апазіцыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Левацэнтрысцкія партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сацыялістычны інтэрнацыянал
Катэгорыя·Партыі-члены ПЕС
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1999 годзе
Катэгорыя·Сацыял-дэмакратычныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных