wd wp Пошук:

Чыкага

Чыкага (англ.: Chicago) — трэці па колькасці жыхароў (пасля Нью-Ёрка і Лос-Анджэлеса) горад ЗША, другі па значнасці фінансавы цэнтр краіны і найбуйнейшы транспартны вузел Паўночнай Амерыкі. Размешчаны на паўднёва-заходнім узбярэжжы возера Мічыган, у штаце Ілінойс; адміністрацыйны цэнтр акругі Кук.

Насельніцтва Чыкага, паводле афіцыйных звестак на 2009 год, складае 2853 тыс. чалавек. Агламерацыя Чыкага (з рознымі прыгарадамі) завецца «Вялікі Чыкага» альбо «Краіна Чыкага» (англ.: Chicagoland; назва прапанавана газетай «Чыкага Трыб’юн» у пачатку XX стагоддзя); у ёй пражывае каля 10 млн чалавек.

Чыкага па праву лічыцца эканамічнай, прамысловай, транспартнай і культурнай сталіцай Сярэдняга Захаду. Неафіцыйна яго часам таксама завуць «Другі Горад» і «Горад Ветравеяў».

Гісторыя

Чыкага з’явіўся на карце ў 1833 як пасёлак з насельніцтвам 350 чалавек. У 1837 годзе Чыкага атрымаў статут горада. Месцазнаходжанне горада паміж усходнімі і заходнімі штатамі і развіццё чыгунак ператварыла Чыкага ў транспартны цэнтр ЗША.

У 1871 годзе вялікая частка горада згарэла ў Вялікім чыкагскім пажары. Гэта дало магчымасць зноў адбудаваць горад і паслужыла штуршком да станаўлення Чыкага як цэнтра архітэктуры ЗША.

Першы ў свеце небаскроб быў пабудаваны ў Чыкага ў 1885 годзе.

У 1890 годзе Чыкага быў другім па памерах горадам у ЗША (пасля Нью-Ёрку) з насельніцтвам 1,1 мільён.

З ростам горада стаў адчувацца недахоп чыстай вады і праблемы з каналізацыяй, бо горад забруджваў возера Мічыган. У 1900 праблема была вырашана разваротам ракі Чыкага, каб яна выцякала з возера Мічыган і будаўніцтвам вычышчальнага канала, накіраванага ў раку Ілінойс.

У 1920 годзе горад набыў міжнародную «славу» дзякуючы росту арганізаванай злачыннасці, з знакамітымі гангстарамі, такімі як Аль Капоне.

У 1942 годзе ва Універсітэце Чыкага ў рамках праекту Манхэтэн была праведзеная першая ў свеце кіраваная ядзерная рэакцыя.

Геаграфія

Паводле даных United States Census Bureau, агульная плошча горада — 606,1 км² (234,0 мі²). З іх 588,3 км² (227,1 мі²) занята зямлёй і 17,8 км² (6,9 мі²) — вадой (2,94 %).

Панарама Чыкага

Культура

Мастацтва

Турызм

Па афіцыйным даным, у 2008 годзе Чыкага наведалі 32.4 мільёны айчынных турыстаў, 11.7 мільёнаў бізнес-падарожнікаў і 1.3 мільёны замежных турыстаў. Гэтыя наведвальнікі пакінулі ў горадзе больш за 11.8 млрд долараў ЗША.

Паркі

Парк Лінкальна ўзімку

Калі Чыкага артымаў статуc горада ў 1837 годзе, ён выбраў сабе дэвіз Urbs in Horto (бел.: Горад у Садзе). Сёння ў Чыкага 552 парка, агульная плошча якіх каля 3000 гектараў. Таксама горад мае 33 пляжы. Парк Лінкальна — найбуйнейшы гарадскі парк плошчай 490 гектараў. Кожны год больш за 20 мільёнаў чалавек наведваюцца сюды. Гэта робіць яго другім пасля нью-ёркскага Цэнтральнага парку па колькасці наведвальнікаў.

Кухня

Рэлігія

Дзякуючы сваёй касмапалітычнай гісторыі, Чыкага мае багатую сумесь рэлігійнай спадчыны. Хрысціянства з’яўляецца пераважным сярод насельніцтва горада і прадстаўлена рознымі канфесіямі, уключаючы католікаў, пратыстантаў і праваслаўных. Горад таксама мае рыхільнікамў іўдаізму, ісламу, будызму, індуізму, сікхізму і іншых.

У горадзе з 1959 года дзейнічае беларуская праваслаўная царква Святога Георгія.

Спорт

Медыя

Эканоміка

Дэмаграфія

Па даным 2000 года ў Чыкага пражывала 2,896,016 чалавек. Сёння ў чыкагскай агламерацыі пражывае больш за палову насельніцтва штата Ілінойс.

У адпаведнасці з данымі American Community Survey (бел.: Амерыканскі Агляд Супольнасці), расавы склад горада:

Злачыннасць

Злачыннасць у Чыкага значна вышэй за сярэднюю па краіне. У 2017 годзе было зафіксавана 118 805 правапарушэнняў[1]. Гэта на 1,55 % нiжэй, чым у папярэднім годзе. Але гэта ўсё роўна больш, чым у Нью-Ёрку і Лос-Анджелесе разам узятых[2].

Адукацыя

Адукацыйныя ўстановы

З 1850-х гадоў Чыкага стаў адным з міравых цэнтраў вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў дзякуючы шэрагу ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў горадзе ці яго наваколлі. Гэтыя навучальныя ўстановы заўсёды знаходзяцца ў рэйтынгу лепшых «Нацыянальных універсітэтаў» Злучаных Штатаў згодна ацэнкам журнала US News and World Report.

Лепшыя ўніверсітэты Чыкага:

Транспарт

Грамадскі транспарт

Працу грамадскага транспарту ў Чыкага і прыгарадах забяспечваюць тры агенцтвы:

Аўтобус CTA у Чыкага

Паветраны транспарт

Першы тэрмінал аэрапорта О’Хара

Чыкага абслугоўваюць 2 буйных аэрапорты і некалькі малых. Міжнародны аэрапорт О’Хара (англ.: O’Hare) размешчаны на захадзе ад Чыкага (у горадзе Парк Рыдж), але адміністрацыйна адносіцца да Чыкага. Гэта адзін з найбуйнейшых аэрапортаў у свеце. Ён мае 4 тэрміналы.

Другі аэрапорт Мідуэй (англ.: Midway) значна меншы і размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада.

Братэрскія гарады

У Чыкага 27 братэрскіх гарадоў:

  1. Акра (англ.: Accra), Гана (1989)
  2. Аман (араб. عمان‎‎), Іарданія (2004)
  3. Афіны (грэч.: Αθήνα), Грэцыя (1997)
  4. Бялград (сербск.: Београд), Сербія (2005)
  5. Бірмінгем (англ.: Birmingham), Вялікабрытанія (1993)
  6. Багата (ісп.: Bogotá), Калумбія (2009)
  7. Пусан (англ.: Busan), Паўднёвая Карэя (2007)
  8. Касабланка (араб. الدار البيضاء‎‎), Марока (1982)
  9. Нью-Дэлі (англ.: New Delhi), Індыя (2001)
  10. Дурбан (зулу: eThekwini, англ.: Durban), ПАР (1997)
  11. Голуэй (англ.: Galway), Ірландыя (1997)
  12. Гётэбарг (шведск.: Göteborg), Швецыя (1987)
  13. Гамбург (ням.: Hamburg), Германія (1994)
  14. Кіеў (укр.: Київ), Украіна (1991)
  15. Лахор (урду: لاهور), Пакістан (2007)
  16. Люцэрн (ням.: Luzern, фр.: Lucerne), Швейцарыя (1998)
  17. Мехіка (ісп.: Ciudad de México), Мексіка (1991)
  18. Мілан (італ.: Milano), Італія (1973)
  19. Масква (руск.: Москва), Расія (1997)
  20. Осака (яп.: 大阪市), Японія (1973)
  21. Петах-Тыква (іўр.: פֶּתַח תִּקְוָה), Ізраіль (1994)
  22. Прага (чэшск.: Praha), Чэхія (1990)
  23. Шэньян, Кітай (1985)
  24. Шанхай, Кітай (1985)
  25. Таронта (англ.: Toronto), Канада (1991)
  26. Вільнюс (літ.: Vilnius), Літва (1993)
  27. Варшава (польск.: Warszawa), Польшча (1960)

Факты

Вядомыя асобы

Гл. таксама

  1. Chicago Crime Statistics
  2. The most dangerous cities in America, ranked
Тэмы гэтай старонкі (7):
Гарады Ілінойса
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Чыкага
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Населеныя пункты, заснаваныя ў 1770 годзе