wd wp Пошук:

Фрэнсіс Фукуяма

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фукуяма. Фукуяма Фрэнсіс Ёсіхіра (англ.: Yoshihiro Francis Fukuyama, нар. 27 кастрычніка 1952, Чыкага) — амерыканскі філосаф, палітычны эканаміст і пісьменнік японскага паходжання.

Біяграфія

Фрэнсіс Фукуяма нарадзіўся 27 кастрычніка 1952 года ў Чыкага. Атрымаў ступень бакалаўра ў Карнельскім універсітэце (штат Нью-Ёрк), затым — ступень доктара палітычных навук у Гарвардскім універсітэце.

У 1979—1980, 1983—1989 і 1995—1996 гадах працаваў супрацоўнікам дэпартамента палітычных навук у даследчым цэнтры Rand Corporation (Каліфорнія, ЗША). У 1981—1982 і 1989—1990 гадах з’яўляўся супрацоўнікам аддзела палітычнага планавання дзярждэпартамента ЗША, дзе спачатку спецыялізаваўся па Блізкім Усходзе, а затым па Еўропе. У 1981—1982 гадах таксама ўваходзіў у склад амерыканскай дэлегацыі на егіпецка-ізраільскіх перамовах па пытанні палестынскай аўтаноміі.

У сусветна вядомай кнізе «Канец гісторыі і апошні чалавек» (англ.: The End of History and the Last Man) Фукуяма сцвярджае, што распаўсюд у свеце ліберальнай дэмакратыі заходняга ўзору сведчыць пра апошнюю кропку сацыякультурнай эвалюцыі чалавецтва і фармаванне канчатковай формы ўрада, канец веку ідэалагічных супрацьстаянняў, глабальных рэвалюцый і войнаў, а разам з імі — канец мастацтва, філасофіі ды інш.

У цяперашні час працуе прафесарам Школы паглыбленых міжнародных даследаванняў (Paul H. Nitze School of Advanced International Studies) пры Універсітэце Джона Хопкінса, а таксама дырэктарам праграмы міжнароднага развіцця SAIS і старшынёй рэдакцыйнага савета часопіса «Амерыканскія інтарэсы».

Кнігі на англійскай

Зноскі

  1. Francis Fukuyama // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Francis Fukuyama // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119203685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Палітолагі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыкага
Катэгорыя·Гегельянцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканамісты ЗША
Катэгорыя·Філосафы ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў