wd wp Пошук:

Метрапалітэн

Лонданскае метро
**Метрапалітэ́н** ([фр.](/Французская_мова "Французская мова"): métropolitain), або скарочана **метро́** — від [гарадскога транспарта](/Гарадской_транспарт "Гарадской транспарт"), трасы якога праходзяць асобна ад вуліц, звычайна пад зямлёй. Рух цягнікоў у метро рэгулярны, паводле раскладу. Адрозніваецца высокай эксплуатацыйнай хуткасцю (да 45 км/г) і правознай здольнасцю (да 60 тыс. пасажыраў у гадзіну ў адным кірунку). Лініі метрапалітэна звычайна пракладваюць пад зямлёй (у [тунэлях](/Тунэль "Тунэль")), пры неабходнасці па паверхні зямлі або на эстакадах.

Існуюць розныя па велічыні метрапалітэны:

Да самых маленькіх адносяцца метрапалітэны ў Тэбрызе (Іран), Маракайба (Венесуэла), Дняпры (Украіна) і інш.

Самыя маленькія гарады, у якіх ёсць метрапалітэн — Лазана, Рэн і Брэшыа.

Карта з гарадамі, ў якіх ёсць метрапалітэн

У Рэспубліцы Беларусь на сучасны момант метро ёсць толькі ў Мінску.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Грамадскі транспарт
Метрапалітэн