wd wp Пошук:

Гамбург

Во́льны і ганзе́йскі го́рад Га́мбург (ням.: Freie und Hansestadt Hamburg [ˈhambʊɐ̯k], мясц. [ˈhambʊɪç], н.-ням.: Hamborg [ˈhambɔːx]) — другі па велічыні горад у Германіі (пасля Берліна) і адзінаццаты ў ЕС, адна з 16 федэральных зямель ФРГ. Размешчаны ў паўночнай частцы Германіі па абодвух берагах ракі Эльбы. 1,8 млн жыхароў (2009), 4,3 млн у агламерацыі. Порт Гамбурга другі па велічыні ў Еўропе пасля Ротэрдама і дзявяты ў свеце.

Гісторыя

Першыя пасяленні на тэрыторыі Гамбурга датуюцца IV стагоддзем да н.э. У IV—VI стагоддзях сюды прыходзяць саксы. У 810 годзе па загадзе Карла Вялікага тут была пабудавана кірха, а для яе бяспекі была ўзведзена фартыфікацыя Хамабург. У 831 годзе тут было створана біскупства, якое неўзабаве стала архібіскупствам. У XII стагоддзі Гамбург становіцца гандлёвым цэнтрам, а ў XIV стагоддзі — адным з заснавальнікаў Ганзы. У 1510 годзе Гамбург канчаткова становіцца Імперскім горадам. Нават пасля заняпаду Ганзы, горад перажываў культурны росквіт, асабліва пасля заснавання тут у 1767 годзе Нацыянальнага тэатра. З 1815 года Гамбург — член Нямецкага саюза, з 1871 — Германскай імперыі, а з 1949 — ФРГ.

Насельніцтва

Найбольшай колькасці насельніцтва Гамбурга дасягнула ў 1964 годзе, склаўшы 1,9 мільёнаў чалавек. Потым яно пачало зніжацца і ў 1986 не перавышала 1,6 мільёнаў. Аднак потым яно зноў пачало расці, дасягнуўшы к канцу жніўня 2010 года 1 781 741 чалавек, з якіх 258 тысяч маюць замежны пашпарт (у тым ліку 57 220 чалавек — турэцкі, 21 455 — польскі, 15 666 — сербскі і 12 694 — афганскі).

Эканоміка і прамысловасць

Гамбург — гэта найбуйнейшы порт у Германіі, другі па велічыні ў Еўропе, а ў свеце займае дзявятае месца. Самая вялікая верф Blohm und Voss. Гамбург, з’яўляецца важным месцам грамадзянскай аэракасмічнай прамысловасці. У горадзе прадстаўлены дзве кампаніі — гэта EADS і Airbus, які мае зборачны завод у Гамбургу, на заводзе працуе больш 13000 чалавек. У Гамбургу размешчаны галоўны офіс фірмы Beiersdorf, лідар на рынку сродкаў па догляду за скурай. Таксама ў горадзе размешчаны буйны піваварны завод па вытворчасці вядомай у маркі піва Холстэн. Гамбург — цэнтр машынабудавання, лёгкай і паліграфічнай прамысловасці. У горадзе размешчаны знакамітыя выдавецтвы прэсы: «Шпігель» і «Штэрн». У горадзе таксама размешчана Штаб-кватэра найбуйнейшага ў Еўропе канцэрна пасылачнага гандлю Ота.

Славутасці

Адукацыя

Культура

Транспарт

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 12 студзеня 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Гамбург
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Гарады на Эльбе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Землі Германіі