wd wp Пошук:

Мілан

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мілан (значэнні).

Мілан (італ.: Milano, лац.: Mediolanum) — горад у Італіі, другі па колькасці насельніцтва (пасля Рыма) горад краіны, адміністрацыйны цэнтр паўночнаітальянскага рэгіёна Ламбардыя. Мілан знаходзіцца ў басейне р. По, за 480 км на поўнач ад Рыма, звязаны па каналах з ракой Ада на ўсходзе і ракой Тычына на захадзе. Горад ляжыць на вышыні 120 м вышэй за ўзровень мора. Антычны старажытнарымскі горад Медыяланум фарміраваўся ў сэрцы сучаснага Мілана. Найбольш ажыўленыя вуліцы ў Мілане — тыя, што ідуць ад цэнтральнай Саборнай плошчы (Piazza del Duomo). Большасць прамысловасці Мілана знаходзіцца на значнай адлегласці, на далёкіх крэсах ад цэнтральнай часткі горада.

Сучасны горад

З-за павялічэння прамысловых раёнаў, Мілан адчувае хуткае ўзрастанне працоўнай сілы і павялічэнне колькасці мяшчан, асабліва гэты працэс узмацніўся пасля II Сусветнай вайны. Галоўны наплыў працоўных адбываецца з іншых часцінаў Італіі. Мілан — галоўны камерцыйны, фінансавы і індустрыяльны цэнтр, найбольш сучасны горад краіны. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры галоўных банкаў краіны і галоўнай фондавай біржы. Галоўнымі тыпамі вытвочасці з’яўляецца сталелітэйная, тэкстыльная (асабліва ядвабавая), адзенне, прылады для машынаў, аўтамабілі, авіяцыйная прамысловасць, абсталяванне для чыгункі, сельскагаспадарчае абсталяванне, хімічныя рэчывы, абсталяванне для друку, фармацыя, мэбля, ежа. Мілан — гэта галоўны транспартны цэнтр чыгунцы, самалётаў і аўтамабільных дарогаў. Міланскія ўніверсітэты ўлучаюць Універсітэт Мілана (1923), Універсітэт Святога Сэрца (1920) а таксама камерцыйныя і тэхнічныя інстытуты. Акадэмія Брэра Зграбных мастацтваў, Кансерваторыя Джузэппе Вердзі і інстытут Энрыко Фермі на Ядзерных даследваннях таксама размяшчаюцца тут, як і «Бібліятэка Ambrosiana», лепшая ў Італіі. Музеі і галерэі ўлучаюць музей «Poldo-Pezzoli» і музей Натуральнай Гісторыі. Галерэі мастацтва знаходзяцца ў «Бібліятэцы Ambrosiana» і ў палацы Брэра. Таксама тут знаходзяцца «Касцёл Santa Maria delle Grazie» (14651490) і дом Леанарда да Вінчы. Найбольш значным гістарычнымі будынкамі з’яўляюцца Міланская Кафедра (пачала будавацца ў 1386), Замак Сфорца (1456), «Ospedale Maggiore» (1456), і «Basilica di Sant’ Ambrogio» (386; перабудоўвалася ў ХІ і ХII стагоддзях), і «Basilica di San Lorenzo» (VI стг., перабуд. XVI стагоддзі). Таксама ў Мілане знаходзіцца La Skala, адзіны з найбольш прэстыжных оперных тэатраў.

Гісторыя

Мілан быў заснаваны кельтамі, каля III ДХ. Горад пераўшоў пад уладу Рыму ў 222 г. ДХ, а з 305 па 402 з’яўляўся сталіцай заходнерымскай імперыі. На працягу V і VI стг., Мілан, у залежнасці ад нападаў Гуннаў, Готаў і Ламбардаў, неаднарозова скарачаўся, нават да памераў вёсцы. Горад быў неаднаразова перабудаваны на працягу ІХ стг., а пазней стала рэзідэнцыяй архібіскупа. У ХII стг., Мілан стаў вольнай камуннай, альбо рэспублікай, а гэты статус быў гарантаваны па міру ў Канстанце 1183 г. У ХIII стагоддзі, горад трапіў пад уплыў дзвюх уплывовых фамілій, Вісконці і Сфорца. Вісконці кіравалі з 1447 г., а Сфорца дамінавалі з 1450 па 1535 г. Гэтыя дзве фаміліі сталі аднымі з лідараў італьянскай арыстакратыі, мелі сувязі з усімі значнымі фаміліямі Еўропы.

Пасля 1535 г., горад трапіў пад замежнае панаванне на 400 год. Іспанія кіравала з 1535 па 1713 год, пакуль не страціла горад у выніку вайны за іспанскую спадчыну. Мілан адышоў да Аўстрыі. Францыя кіравала горадам з 1796 па 1815, пакуль не быў вернуты Аўстрыі. У 1859 г. Мілан увайшоў як частка ў Сардзінскае каралеўства і пасля ўвайшоў у склад аб’яднанай Італіі ў 1861 г. Пасля І Сусветнай вайны, Мілан стаў цэнтрам Беніта Мусаліні і яго Фашысцкай Партыі. З яго ён здзейсніў марш на Рым у 1922 г. Места атрымала цяжкія пашкоды падчас II Сусветнай вайны.

Геаграфія

Мілан знаходзіцца ў заходняй частцы даліны ракі По, паміж рэкамі Тычына і Ада, ля падножжа Альпаў. Ён займае плошчу 181 км² і размяшчаецца на ўзроўні 122 метраў над узроўнем мора.

Дэмаграфія

У межах горада (Comune di Milano) жывуць 1 295 989 чалавек (ліпень 2008)[1]. Пасля 1971 насельніцтва горада паменшылася амаль утрая, у першую чаргу з-за рассялення ў прыгарады і працэсу дэіндустрыялізацыі.

Адукацыя і культура

Універсітэт Віта-Салютэ Сан-Рафаэле, Вольны ўніверсітэт моў і камунікацый. Мілан — адна з сусветых сталіц дызайну і моды. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры дамоў мод Prada, Dolce & Gabbana, Armani, Missoni і Valentino.

Славутасці

Міланскі кафедральны сабор

Выбітныя асобы

Зноскі

  1. Bilancio demografico anno 2008, dati ISTAT

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Камуны правінцыі Мілан
Катэгорыя·Мілан
Катэгорыя·Гарады Ламбардыі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)