wd wp Пошук:

Міндаль

Міндаль (Prunus dulcis) — лістападны куст ці невялікае дрэва з падроду Міндаль (Amygdalus) роду Сліва[3]. Міндаль часта прылічаецца да арэхаў, хоць на самай справе ён з’яўляецца костачкавым плодам. Па велічыні і форме міндаль падобны на персікавую костачку. Пладом міндаля з’яўляецца касцянка, якая складаецца з вонкавай абалонкі і цвёрдага шкарлупіння, якое хавае ядро насення. Міндаль можа прадавацца са шкарлупой і без яе, таксама насенне часам бланшыруюць, абдаючы яго варам, каб зрабіць ядро мягчэйшым і выявіць белы зародак.

Міндаль вырошчваюць ужо тысячы гадоў, але спатрэбіўся некаторы час для яго наймення. Батанікі шмат разоў давалі яму ўсё новыя і новыя назвы згодна са зменамі яго таксанамічнага становішча.

Культурныя пасадкі міндаля сустракаюцца як у Заходнім, так і ва Усходнім паўшар’ях.

Этымалогія

Назва «міндаль» паходзіць ад стар.-грэч.: ἀμυγδᾰλίς, ἀμύγδᾰλον[4].

Батанічнае апісанне

Лісце міндаля

Лістападны куст (радзей невялікае дрэва) 4-10 м вышынёй, вельмі галінасты[3]. Дрэвы могуць дасягаць у дыяметры 30 см. Парасткі двух тыпаў: падоўжаныя вегетатыўныя і скарочаныя генератыўныя[3]. Маладыя галінкі спачатку зялёныя, але становяцца пурпурнымі, калі падвяргаюцца ўздзеянню сонечных прамянёў, і шэрымі на другі год.

Лісце чарашковае, ланцэтнае, часам цэльнакрайняе, дробназубчастае[3], з доўгазавостранай верхавінай.

Кветкі адзінкавыя, да 2,5 см у дыяметры, з белымі або светла-ружовымі пялёсткамі[3], шматлікімі тычынкамі і адным песцікам, складаюцца з чашачкі і ружовага ці чырвонага вяночка. Кветкі распускаюцца раней лісця ранняй вясной[3][5][6].

Плод — сухая аксаміціста-апушаная авальная шматкасцянка са скурыстым зялёным мясістым неядомым каляплоднікам. Сухі каляплоднік пры паспяванні лёгка аддзяляецца ад костачкі. Костачкі («арэхі») такой жа формы, як і самі плады, пакрытыя дробнымі ямачкамі, часам з баразёнкамі, 2,5-3,5 см даўжынёй, масай 1-5 г.

Арэал

Першасны ачаг фарміравання знаходзіцца ў Пярэдняй Азіі і ў прылеглых раёнах, уключаючы Міжземнамор’е і Сярэднюю Азію[3]. У гэтых раёнах культура міндаля паўстала за шмат стагоддзяў да нашай эры. У цяперашні час самыя вялікія насаджэнні міндаля знаходзяцца ў вобласці Міжземнамор’я, у Кітаі, ЗША (штат Каліфорнія), Сярэдняй Азіі, у Капетдагу і Заходнім Цянь-Шане, Крыму і на Каўказе. У Таджыкістане ёсць нават «горад міндаля» — Канібадам.

Вырошчваецца ён і ў цёплых абласцях Славакіі, часцей за ўсё ў вінаградніках, а таксама ў Паўднёвай Маравіі і ў Чэхіі ў наваколлі Літамержыцы.

Сярод еўрапейскіх краін, згодна са справаздачай Каралеўскага батанічнага сада Эдынбурга(руск.) бел. пра культываванне міндалю[7], Германія з’яўляецца паўночнай мяжой арэалу, хоць хатні міндаль можна сустрэць і далей на поўнач у Ісландыі[8].

Экалогія

Семя («арэх») міндаля

Міндаль расце на камяністых і друзлых схілах на вышыні ад 800 да 1600 м над узроўнем мора (бухарскі міндаль даходзіць да 2500 м), аддае перавагу багатым кальцыем глебы. У Ізраілі расце значна ніжэй 800 метраў, у раёне Хайфы вельмі блізка да берага Міжземнага мора.

Расце невялікімі групамі па 3-4 асобіны, на адлегласці 5-7 метраў адна ад другой.

Вельмі святлалюбны[3], вельмі засухаўстойлівы[3] дзякуючы добра развітой каранёвай сістэме і эканомнай транспірацыі. Міндаль лепш за ўсё расце ў міжземнаморскім клімаце з цёплым, сухім летам і мяккай, вільготнай зімой. Аптымальная тэмпература для яго росту паміж 15 і 30 °C, а пупышкі дрэў маюць патрабаванне ад 300 да 600 гадзін пры тэмпературы ніжэй 7,2 °C (45,0 °F), каб перарваць стан спакою[9].

Цвіце ў сакавіку — красавіку, месцамі нават у лютым, плады спеюць у чэрвені — ліпені.

Міндаль пачынаюць абмежавана плоданасіць на трэці год пасля пасадкі. Дрэвы дасягаюць поўнага пладанашэння на пяты-шосты год пасля пасадкі. Плод спее восенню, праз 7-8 месяцаў пасля цвіцення[6][10]. Плоданашэнне працягваецца 30-50 гадоў, жыве да 130 гадоў.

Размнажаецца насеннем пасля стратыфікацыі[3], каранёвымі атожылкамі і пнёвым параснікам. Пераносіць маразы да −25 °C[3], але з пачаткам вегетацыі пакутуе ад вясновых замаразкаў.

Вытворчасць

У 2011 годзе сусветная вытворчасць міндалю склала 2 млн тон паводле звестак Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН(руск.) бел.[11]. Галоўным вытворцам з’яўляецца ЗША. Уяўнае 50 % зніжэнне вытворчасці ў Злучаных Штатах прывядзе да разліковага зніжэння сусветнай вытворчасці ад 56 % да 36 %. Паведамленні 2013 года паказваюць, што Злучаныя Штаты вырабляюць па меншай меры 80 % ад сусветных паставак[12].

Галоўныя камерцыйныя вытворцы — ЗША, Іспанія, Іран.

Сусветная вытворчасць

міндалю паводле гадоў (тыс. тон)

1965615
1970687
1975762
1980926
19851152
19901321
19951019
20001468
20051839
20061999
20072215
20082435
20092362
20102539
20112005
Пятнаццаць буйнейшых вытворцаў

міндалю (тысяч тон)

Краіна198519952005200920102011
Сцяг ЗША ЗША35227670311621414731
Сцяг Іспаніі Іспанія287159218282221212
Сцяг Ірана Іран5979109128158168
Сцяг Італіі Італія10590118114108105
Сцяг Марока Марока304570104102131
Сцяг Сірыі Сірыя34342299773130
Сцяг Туніса Туніс513543605261
Сцяг Турцыі Турцыя383745555570
Сцяг Алжыра Алжыр 102045473950
Сцяг Грэцыі Грэцыя575748443330
Сцяг Афганістана Афганістан9915435661
Сцяг Кітая Кітай131925353842
Сцяг Лівана Ліван72828302836
Сцяг Пакістана Пакістан284923262221
Сцяг Лівана Ліван 152725253038
Крыніца: Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН(руск.) бел.
Міндальны гай у цэнтральнай Каліфорніі

Іспанія мае самую вялікую разнастайнасць камерцыйных сартоў міндаля[13]. Яго вырошчваюць у іспанскіх рэгіёнах Каталонія, Валенсія, Мурсія, Андалусія, Арагон і на Балеарскіх астравах[14].

У Грэцыі большая частка прадукцыі пастаўляецца з вобласці Магнезія(англ.) бел.. Найбольш частымі сартамі міндаля ў Грэцыі з’яўляюцца ‘Ferragnes’ and ‘Texas’ (‘Mission’), якія вядомы салодкім смакам і высокай якасцю. З-за яго якасці, грэчаскі міндаль лічыцца элітным арэхам. У Турцыі большая частка прадукцыі паступае з узбярэжжаў Эгейскага, Мармуровага і Міжземнага мораў[15].

У Злучаных Штатах вытворчасць засяроджана ў Каліфорніі[16]. ЗША з’яўляюцца дамінуючым пастаўшчыком міндаля. У 2011 годзе краіна экспартавала каля 637.000 тон, на суму US $ 2,8 млрд. Міндаль ў асноўным экспартуецца ў выглядзе ачышчаных арэхаў (70 %), а астатняя частка альбо без шкарлупіны або апрацаванай[17].

Аўстралія з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам міндаля ў паўднёвым паўшар’і. У 2013 годзе Аўстралія заняла 5,9 % у сусветных пастаўках міндаля. Большасць міндальных садоў знаходзяцца ў Новым Паўднёвым Уэльсе, Вікторыі і Паўднёвай Аўстраліі[18].

У 2013 і 2014 гадах вытворчасць міндаля ў Каліфорніі пацярпела ад экалагічных праблем(англ.) бел., з-за чаго паменьшыліся пастаўкі, спрыяючы росту коштаў на міндаль ва ўсім свеце. Павелічэнне попыту на міндаль таксама спрыяла росту коштаў ва ўсім свеце і неабходнасць павелічэння вытворчасці[19][20].

Злева направа.
Агульны выгляд. Лісце і плады. Кветкі. Насенне

Апыленне

Апыленне міндаля ў Каліфорніі — гэта самая буйная штогадовая падзея па кіраванаму апыленню(англ.) бел. ў свеце, падчас якой у лютым каля мільёну вулляў(руск.) бел. (прыкладна палова ад іх агульнай колькасці ў ЗША) прывозяцца на грузавіках на міндальныя пасадкі. Большая дзеля апылення кіруецца брокерамі па апыленні, якія для гэтага мерапрыемства заключаюць кантракты з мігруючымі пчалаводамі(укр.) бел. з як мінімум 49 штатаў. На гэты бізнэс вельмі паўплываў сіндром разбурэння калоній(руск.) бел., у выніку якога па ўсёй краіне склаўся дэфіцыт меданосных пчол, а цана паслуг па апыленні насякомымі(руск.) бел. павялічылася. Каб кампенсаваць гэта вытворцам міндаля, даследчыкі са службы сельскагаспадарчых даследаванняў(англ.) бел. (ARS) распрацавалі новую лінію самаапыляльных міндальных дрэў[21].

Самаапыляльныя міндальныя дрэвы, такія як ‘Tuono’, разводзіліся некаторы час, але іх ураджайнасць была значна ніжэйшай за энтамафільныя дрэвы, напрыклад, каліфарнійскі ‘Nonpareil’. Апошні сорт дае вялікія, гладкія ядры, якія займаюць 60-65 % аб’ёму плода. ‘Tuono’ мае больш тоўстыя, шурпатыя арэхі, якія дасягаюць толькі 32 % ад аб’ёму плода, але таксама маюць тоўстую абалонку, што з’яўляецца перавагай. Тоўстая абалонка ахоўвае арэхі ад пагрозлівых шкоднікаў, у тым ліку ад Amyelois transitella. Даследчыкі ARS здолелі зкрыжаваць сорт ‘Tuono’ з устойлівасцю да шкоднікаў з сортам ‘Nonpareil’, у выніку чаго атрымалі гібрыдныя разнавіднасці міндальных дрэў, якія самаапыляюцца і даюць арэхі высокай якасці[22]. Новыя, самаапыляльныя гібрыды даюць арэхі з прыгожым колерам скуры, смакам і высокім утрыманнем алею і змяншаюць залежнасць вытворцаў міндаля ад апылення насякомымі[21].

Хваробы і шкоднікі

Міндальныя дрэвы могуць быць атакаваныя многімі пашкоджвальнымі арганізмамі, у тым ліку насякомымі, грыбковымі патагенамі, вірусамі раслін і бактэрыямі. Сімптомы могуць вар’іравацца ў залежнасці ад арганізму, які атакуе расліну.

Бактэрыяльныя пашкоджанні вызываюцца такімі відамі, як Xylella fastidiosa, Pseudomonas syringae, Pseudomonas amygdali, Xanthomonas campestris, Agrobacterium tumefaciens і іншыя.

Сярод грыбковых арганізмаў, якія шкодзяць міндалю, можна згадаць такія, як Alternaria alternata, Colletotrichum acutatum, апенька восеньская (Armillaria mellea), Rhizomorpha subcorticalis, Botryosphaeria dothidea, Monilinia fructicola, Monilinia laxa, Ceratocystis fimbriata, Botrytis cinerea, Botryotinia fuckeliana, Rhizopus circinans, Monilinia laxa, Sclerotinia sclerotiorum, Rhizopus arrhizus, Rhizopus stolonifer, Discostroma corticola, Seimatosporium lichenicola, Taphrina deformans, Phomopsis amygdali, Oidium passerinii, Polystigma ochraceum, Tranzschelia discolor, Wilsonomyces carpophilus, Venturia carpophila, Cladosporium carpophilum, Chondrostereum purpureum і многія віды родаў Leucostoma і фітафтора (Phytophthora) і іншымі.

Расліны могуць пашкоджвацца наступнымі відамі нематодаў: Xiphinema americanum, Mesocriconema xenoplax, Meloidogyne arenaria, Meloidogyne hapla, Meloidogyne incognita, Meloidogyne javanica, Pratylenchus penetrans, Pratylenchus dulscus і іншымі.

Да вірусных арганізмаў, якія могуць пашкодзіць міндалю, ставяцца PNRSV(англ.) бел., TBRV(англ.) бел., CMLV(англ.) бел., ToRSV(англ.) бел..

Хімічны склад

Міндаль
Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта
Энергетычная каштоўнасць 576 ккал 2408 кДж
Вада4,70 г
Бялкі21,22 г
Тлушчы49,42 г
— насычаныя3,731 г 
— поліненасычаныя12,07 г 
Вугляводы21,67 г
крухмал0,74 г 
дыцукрыды3,89 г 
харчовыя валокны12,2 г 

Тыямін (B1)0,211 мг
Рыбафлавін (B2)1,014 мг
Ніяцын (B3)3,385 мг
Пантатэнавая кіслата (B5)0.469 мг
Пірыдаксін (B6)0.143 мг
Фалацын (B9)50 мкг
Такаферол (віт. E)26.22 мг

Кальцый264 мг
Жалеза3,72 мг
Магній268 мг
Фосфар484 мг
Калій705 мг

Крыніца: USDA Nutrient database

Ядра костачак культурнага салодкага міндалю ўтрымліваюць тлусты алей[3] (да 40-60 %), бялковыя рэчывы (каля 30 %), слізь, вітаміны (невялікая колькасць C і PP), фарбавальныя рэчывы — каратын, каратыноіды, лікапін і інш., а таксама эфірны алей (0,5-0,8 %), які вызначае іх пах, і сляды гліказіду амігдаліну.

У склад тлустага алею ўваходзяць гліцэрыды алеінавай (80 %) і лінолевай (15 %) кіслот. Алей, атрыманы з не вычышчанага ад абалонкі насення салодкага міндаля, змяшчае невялікую колькасць ліналенавай і мірысцінавай кіслот, якія адсутнічаюць у алеі, атрыманым з вычышчанага насення. Насенне дзікарослага горкага міндаля атрутныя, што абумоўлена прысутнасцю гліказіду амігдаліну, пры расшчапленні якога вылучаецца сінільная кіслата, бензальдэгід і глюкоза[3].

Суцэльныя ядры горкага міндаля не пахнуць. Пасля наразання набываюць спецыфічны міндальны водар, дзякуючы бензальдэгіду.

Значэнне і прымяненне

Няспелыя плады міндалю

Шкарлупінне «арэхаў» вельмі цвёрдае. Міндаль — блізкі сваяк слівы, персіка, але ў ежу спажываецца не мякаць плада, а г. зв. «арэхі» — ядро касцянкі. Касцянкі дасягаюць у памерах 3.5-6 см.

Ядро міндаля белае, саладкавае, са слабым водарам, пакрытае тонкай карычневай абалонкай. Каб выдаліць яе, трэба апусціць ядро, ачышчанае ад шкарлупіння на 1 хвіліну ў кіпень. Ачышчанае ядро рэкамендуюць прамыць праточнай вадой і высушыць у духоўцы пры 50 — 70 °C.

Гісторыя

Міндаль паходзіць з той часткі Блізкага Усходу, якой уласцівы міжземнаморскі клімат і якая распаўсюджваецца на ўсход да ракі Інд у Пакістане[24]. У Іране, Індыі, Афганістане і Пакістане, ён вядомы як bādām. З цягам часу яшчэ ў старажытныя вякі быў распаўсюджаны людзьмі ўздоўж берагоў Міжземнага мора ў паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Еўропе, а ў апошні час перавезены ў іншыя часткі свету, у прыватнасці ў штат Каліфорнія ў ЗША[24].

У дзікім стане міндаль расце ў некаторых частках Леванта; верагодна, міндаль быў упершыню ўведзены ў культуру ў гэтым рэгіёне. Плады дзікіх формаў змяшчаюць гліказід амігдалін, які ператвараецца ў смяротную сінільную кіслату пасля драбнення, жавання або іншага пашкоджання насення[25].

Дзікі міндаль горкі, ядро вырабляе смяротны цыянід пасля механічнай апрацоўкі. Калі з’есць толькі некалькі дзясяткаў «пладоў» у адзін прысест, можна смяротна атруціцца. Выбар і далейшае развядзенне салодкага тыпу міндалю з многіх горкіх відаў у дзікай прыродзе, паклалі пачатак яго культывацыі. Прычына гэтага выбару застаецца загадкай[26]. Незразумела, ад якога дзікага продка міндаля створаны культурныя віды. Гідэон Ладзізінскі прапануе таксон Amygdalus fenzliana, як самага верагоднага дзікага продка міндаля, у тым ліку і таму, што гэта выхадзец з Арменіі і заходняга Азербайджана, дзе і быў, хутчэй за ўсё, прыручаны.

Дзікія віды міндаля атрутныя, а культурныя не з’яўляюцца такімі; Джарэд Дайманд(руск.) бел. сцвярджае, што адсутнасць амігдаліну была выклікана агульнай генетычнай мутацыяй; а гэты мутант быў вырашчаны раннімі земляробамі, «спачатку ненаўмысна ў смеццевых кучах, а потым наўмысна ў сваіх садках»[27]. Зохары і Хопф лічаць, што міндаль быў адным з самых першых фруктовых дрэў у культуры, паколькі «маецца магчымасць вырошчваць расліну з насення. Такім чынам, нягледзячы на немагчымасць вегетатыўнага размнажэння, міндаль маглі разводзіць яшчэ да з’яўлення прышчэпаў»[25].

Хатні міндаль з’яўляецца ў раннім бронзавым веку (3000-2000 да н. э.) у археалагічных раскопках каля Нумерыі (Іарданія)[26] або, магчыма, крыху раней. Іншы вядомы археалагічны прыклад міндаля з’яўляецца плодам, знойдзеным у грабніцы(руск.) бел. Тутанхамона ў Егіпце (каля. 1325 да н. э.), верагодна, імпартаваны з Леванта[25].

У шляхецкай кулінарыі Рэчы Паспалітай вядомы з XVI ст. З яго выраблялі ахаладжальны напой аршад[3], марцыпаны, міндалевую поліўку (на Вігілію) міндалевы торт (на свята Трох Каралёў), міндальнае «малако» для сціслага посту і г.д. У сялянскім асяроддзі міндаль заставаўся недаступным, адсюль прыказка «Думаць пра нябесныя мігдалы».

У кулінарыі

Марцыпанавая(руск.) бел. карта Еўропы

Адрозніваюць 2 разнастайнасці міндалю: салодкі і горкі. Апошнія змяшчаюць гліказід амігдалін, які лёгка распадаецца, выдзяляючы атрутную сінільную кіслату, таму спажываць горкі міндаль у ежу можна толькі ў мінімальных колькасцях.

Насенне міндаля салодкага выкарыстоўваюць у ежу свежым, падсмажаным, падсоленым, а таксама ў якасці рэзкай затаўкі пры падрыхтоўцы розных вырабаў з цеста, прысмакаў, шакаладу, лікёраў, якім яны надаюць тонкі смак[3]. З лікёраў з водарам міндаля найбольш вядомы італьянскі амарэта. Смажаны салёны міндаль добра дапаўняе піва. Шкарлупінне міндальных костачак ужываюць для араматызацыі і паляпшэння колеру алкагольных напояў, з яго робяць актываваны вугаль[3].

Міндальнае малако(руск.) бел.[3] — адзін з традыцыйных заменнікаў каровінага малака(руск.) бел., асабліва запатрабаваны строгімі вегетарыянцамі. На працягу многіх стагоддзяў на поўначы Іспаніі з міндалю рыхтуюць раслінны малочны напой арчату(руск.) бел.; у Францыі ж сумесь міндальнага малака з флёрдаранжавай(руск.) бел. (памяранцавай(фр.) бел.) вадой атрымала назву аршад. На аснове міндальнага малака ў даўніну навучыліся рабіць ласунак бланманжэ, згадванае ў творах А. С. Пушкіна і іншых рускіх класікаў.

З мноства ласункаў на міндальнай аснове найбольшае распаўсюджванне ў еўрапейскіх краінах атрымалі марцыпан (сумесь молатага міндаля з цукровым сіропам) і пралінэ (молаты міндаль, абсмалены ў цукры). Суцэльныя арэхі служаць асновай цукерак у шакаладнай абалонцы («міндаль ў шакаладзе(англ.) бел.») і ў какосавай абсыпцы («Raffaello(руск.) бел.»).

У многіх краінах папулярнасцю карыстаецца міндальнае печыва(англ.) бел.. Міндальны крэм (франжыпан(англ.) бел.) незаменны для падрыхтоўкі многіх відаў тортаў, выкарыстоўваецца як начынне для салодкіх булачак. У апошнія гады ўсё большым попытам у заходніх краінах карыстаецца міндальная паста(руск.) бел. як альтэрнатыва высакатлустай арахісавай(руск.) бел..

Асаблівае месца займае міндаль ў кітайскай(руск.) бел. і інданезійскай кухні(руск.) бел., у якой арэхі, міндаль і цытрусы дадаюцца да вялікага ліку страў, асабліва да рысу, смажанай птушкі, розных відах мяса і так далей.

У медыцыне

Міндаль — сыравіна для атрымання тлустага міндальнага алею (лац.: Oleum Amygdalarum) і насення (Semen Amyglali dulcis). Насенне выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі насеннай міндальнай эмульсіі[3], а жмых пад назвай «міндальнага вотруб’я» ужываюць як лячэбна-касметычны сродак і для атрымання «горка-міндальнай вады», прызначанай як заспакойлівы, танізавальны і абязбольвальны сродак[28].

З насення міндаля халодным або гарачым прэсаваннем атрымліваюць алей. Міндальны алей выкарыстоўваюць у харчовай, парфумернай, фармацэўтычнай прамысловасці. Ён служыць растваральнікам камфары для ін’екцый, асновай для лячэбных і касметычных мазяў (змякчае скуру і аказвае супрацьзапаленчае дзеянне), яго прызначаюць унутр, асабліва дзецям, як слабільнае, а ў выглядзе эмульсій — як ахінальнае і змякчальнае.

У касметалогіі і парфумерыі

Ядры горкага міндаля неядомыя, з іх атрымліваюць эфірны алей. Алей, вычышчаны ад амігдаліну, выкарыстоўваюць для варэння лепшых гатункаў мыла[3]. Таксама яго прымяняюць для араматызацыіі парфумерных вырабаў[3].

У ландшафтным дызайне і садоўніцтве

Выкарыстоўваецца ў якасці засухаўстойлівых прышчэпаў для персікаў і абрыкосаў.

Міндаль можна высаджваць як дэкаратыўную глебаахоўную расліну.

У пчалярстве

Каштоўны ранневясновы меданос, дае нектар і шмат пылка.

Таксанамія

Від Міндаль уваходзіць у род Сліва (Prunus) падсямейства Spiraeoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).

  яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ каля 60 родаў  
         
  парадак Ружакветныя     падсямейства Spiraeoideae     від Міндаль
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ружавыя     род Сліва    
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 2 падсямействы   яшчэ больш 200 відаў
     

У рамках віду вылучаюць 2 разнавіднасці:

Культурныя аспекты

Антон Зедэр(ням.) бел.. «Лімоннае, інжырнае, грушавае і міндальнае дрэвы», 1890
Цівадар Костка Чантвары(руск.) бел.. «Квітнеючы міндаль», каля 1901
Вінсент Ван Гог. «Квітнеючае міндальнае дрэва», 1888

Міндаль высока шануецца ў некаторых культурах. Дрэва паўстала на Блізкім Усходзе[29] і многа разоў згадана ў Бібліі.

У Яўрэйскай Бібліі, міндаль быў сімвалам пільнасці і абяцання за яго ранняе кветкаванне. У Бібліі міндаль згадваецца дзесяць разоў, пачынаючы з Кнігі Быццё 43:11, дзе ён апісваецца як «адзін з лепшых пладоў». У Кнізе Лічбы 17 згадана гісторыя пра Ааронава жазло(руск.) бел., якое расцвіло міндальнымі кветкамі, што паслужыла доказам богаабранасці лявітаў ў іх святым прызначэнні. Па традыцыі, жазло Аарона нарадзіла салодкі міндаль на адным баку і горкі на іншым; калі ізраільцяне будуць ісці за Госпадам, то будзе спець салодкі ядомы міндаль, але калі яны раптам пакінуць шлях Госпаду, то стане пераважаць горкі міндаль.

Кветка міндалю стала мадэллю для меноры, якая стаяла ў Іерусалімскім Храме. Яе апісанне было дадзена Богам Майсею на гары Сінай (Зых. 25:9):

" ...Тры кубкі міндалепадобныя на адной галіне, завязь і кветка; і тры кубкі міндалепадобныя на другой галінцы, завязь і кветка... "

Біблейскае апавяданне пра неаплодненае плоданашэнне стала прычынай таго, што ў Сярэднявечча міндаль успрымаўся як сімвал цнатлівай чысціні. Хрысціянская сімволіка часта выкарыстоўвае міндальныя галіны як сімвал Бязгрэшнага зачацця Ісуса Хрыста; карціны часта ўключаюць у сябе міндаль у акружэнні Дзіцяткі Ісуса і як сімвал Марыі.

Слова «луз(англ.) бел.», якое сустракаецца ў Кнізе Быццё 30:37, часам перакладаецца, як «арэшнік», але магчыма, што яно паходзіць ад арамейскай назвы міндаля (Luz), і гэта значэнне выкарыстаны ў некаторых версіях перакладу Бібліі, напрыклад, у Новага Міжнароднага Перакладу(англ.) бел.[30]. Арабскае слова для міндаля — «laoz». У некаторых частках Леванта і Паўночнай Афрыкі яго прамаўляюць «loz», што блізка да арамейскага арыгіналу.

У мастацтве

Вінсент Ван Гог. «Квітнеючае міндальнае дрэва», 1890

Квітнеючае міндальнае дрэва і самі кветкі выглядаюць вельмі дэкаратыўна, таму не раз натхнялі вядомых мастакоў, у тым ліку Вінсента Ван Гога (звяртаўся да тэмы міндальнага кветкавання шматкроць(англ.) бел.), Антона Зедэра(ням.) бел., Цівадара Чантвары(руск.) бел., Дарыа дэ Рэгояса(англ.) бел., Янаса Вашары(англ.) бел., Джавану Гарцоні, Георга Флегеля(руск.) бел. і іншых.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Миндаль обыкновенный, горький // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 79-81. — 200 с. — 130 000 экз.
  4. Этимологический словарь Фасмера Архівавана 1 студзеня 2017. (руск.)
  5. Rushforth, Keith (1999). Collins wildlife trust guide trees: a photographic guide to the trees of Britain and Europe. London: Harper Collins. ISBN 0-00-220013-9.
  6. 1 2 Griffiths, Mark D.; Anthony Julian Huxley (1992). The New Royal Horticultural Society dictionary of gardening. London: Macmillan Press. ISBN 0-333-47494-5.
  7. Flora Europaea Search Results (нявызн.). Royal Botanic Garden Edinburgh(руск.) бел.. Праверана 17 ліпеня 2008.
  8. Prunus dulcis (нявызн.) (недаступная спасылка). Plants for a Future(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2007. Праверана 17 ліпеня 2008.
  9. Almond (нявызн.) (недаступная спасылка). PlantVillage, The Huck Institutes of the Life Sciences, Pennsylvania State University (28 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2015. Праверана 4 March 2015.
  10. University of California Sample Cost Study to Produce Almonds (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 17 сакавіка 2012.
  11. FAOSAT (нявызн.) (database). Food and Agriculture Organization of the United Nations (16 студзеня 2013). Праверана 1 красавіка 2013.
  12. Bradley, Ryan. (нявызн.) , стр. 11, 13.
  13. Almond Cultivars in Spanish Almond Growing (нявызн.). Unidad de Fruticultura, CITA, Spain (2009).(недаступная спасылка)
  14. Almonds (нявызн.) (недаступная спасылка). Foods from Spain. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2013. Праверана 26 June 2013.
  15. Tree nuts Annual Report - Turkey (нявызн.) (недаступная спасылка). USDA (2010). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2011. Праверана 4 снежня 2015.
  16. USDA Foreign Agricultural Service 2009/2010 Almond Forecast Overview (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 17 сакавіка 2012.
  17. Almond Profile (нявызн.). Agricultural Marketing Resource Center - Partially funded by USDA Rural Research (1 сакавіка 2012).
  18. Drought in California likely to benefit local almond producers, Chris Gibson, Sydney Morning Herald, 5 February 2014, p. 27
  19. J.N. Sbranti (11 January 2014). Water battles loom as orchards boom in Stanislaus County. http://www.modbee.com/2014/01/11/3129738/water-battles-loom-as-almond-orchards.html. Retrieved on 24 September 2014.  Архівавана 6 чэрвеня 2014.
  20. Rand Green (8 November 2013). “DeFranco sees highest almond & walnut prices ever”. Produce News. http://www.producenews.com/more-what-s-new/11624-defranco-sees-highest-almond-walnut-prices-ever. Retrieved on 24 September 2014.
  21. 1 2 Alfredo Flores. «ARS Scientists Develop Self-pollinating Almond Trees». USDA Agricultural Research Service(англ.) бел., April 6, 2010.
  22. ARS Scientists Develop Self-pollinating Almond Trees (нявызн.). USDA Agricultural Research Service(англ.) бел. (6 красавіка 2010).
  23. Harvesting of the almond crop at Qand-i Badam (нявызн.). Baburnama (28 кастрычніка 1590).
  24. 1 2 Introduction to Fruit Crops (Published Online), Mark Rieger, 2006
  25. 1 2 3 Zohary, Daniel; Maria Hopf (2000). Domestication of plants in the old world: the origin and spread of cultivated plants in West Asia, Europe, and the Nile Valley. Oxford University Press. p. 186. ISBN 0-19-850356-3.
  26. 1 2 G. Ladizinsky (1999). “On the origin of almond”. Genetic Resources and Crop Evolution 46 (2): 143–147. doi:10.1023/A:1008690409554.
  27. Diamond, Jared M. (1997). Guns, germs, and steel: the fates of human societies(укр.) бел.. New York: W.W. Norton. p. 118. ISBN 0-393-03891-2. https://archive.org/details/gunsgermssteelfa0000diam.
  28. Блинова, 1990
  29. Tubeileh A, Bruggeman A, Turkelboom F (2004). Growing Olives and Other Tree Species in Marginal Arid Environments. ICARDA(англ.) бел.. http://www.icarda.org/docrep/Books/Growing_Olives/Olive.pdf. (недаступная спасылка)
  30. The meaning of trees: botany, history, healing, lore by Fred Hageneder, p. 37.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Сліва
Катэгорыя·Пладовыя дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Міндаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ядомыя арэхі і семечкі
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя дрэвы
Катэгорыя·Арэхаплодныя культуры
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі