wd wp Пошук:

Мармуровае мора

Выгляд з космасу

Мармуро́вае мо́ра (тур. Marmara) — міжмацерыковае мора Міжземнаморскага басейну. Знаходзіцца паміж Еўропай і Малой Азіяй. Злучаецца пралівам Басфор з Чорным морам, пралівам Дарданелы — з Эгейскім морам.

Плошча 12 тыс. км²; даўжыня 280 км, найб. шырыня 80 км. Пераважна плыткаводнае з сярэдняй глыбінёй 250 м; у цэнтральнай частцы глыбіня да 1389 м. Тэмпература вады летам 20—29 °C, зімой — 8—9 °C. Салёнасць 22,5—26. Прылівы 0,4—1,0 м. Берагі моцна парэзаныя, пераважна гарыстыя, ля паўночнага берага — падводныя рыфы. Асноўныя астравы — Мармара, Пашаліманы, Аўша, Прынцавы ды інш.

Асноўныя порты і ВМБ: Стамбул, Ізміт, Бандырма, Гёльджук (усе — Турцыя).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Моры паводле алфавіта
Катэгорыя·Моры Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Унутраныя моры
Катэгорыя·Мармуровае мора