wd wp Пошук:

Фітафтора

Фітафтора (Phytophthora) — род мікраскапічных арганізмаў класа ааміцэтаў.

Вядома звыш 70 відаў[1], пашыраных па ўсім зямным шары. Паразіты. Узбуджальнікі фітафтарозаў (плямістасцей, гнілей) сельскагаспадарчых, дэкаратыўных і дзікарслых раслін. Развіваюцца на каранях, сцяблах, ствалах, лісці, кветках, пладах. Найбольш вядомы Phytophthora infestans, які выклікае фітафтароз бульбы і таматаў.

Міцэлій раэгалінаваны, аднаклетачны, міжклетачны, белы, павуціністы, з гаўсторыямі, таўшчынёй 2,5—15 мкм. Канідынносцы буйныя, простыя або слабаразгалінаваныя, утвараюць шчыльны, белаваты або бураваты налёт. Канідыі (зоаспарангіі) амаль шарападобныя, буйныя, на верхавінцы з маленькім бугарком, утрымліваюць двухжгуцікавыя зааспоры. Ааспоры (споры, якія зімуюць), уэнікаюць у выніку полавых працэсаў шарападобныя, светла-бурыя.

Зноскі

  1. Phytophthora (English) (HTML). NCBI taxonomy. Bethesda, MD: National Center for Biotechnology Information. Праверана 3 лютага 2019.

Літаратура

Бельская С. Фітафтора // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Перанаспаральныя
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта