wd wp Пошук:

Ляшчына

Ляшчына, арэшнік[4] (Corylus) — род кветкавых раслін.

Батанічнае апісанне

Аднадомныя лістападныя кусты, радзей дрэвы. Лісце простае, чаргаванае, чаранковае. Тычынкавыя кветкі ў павіслых каташках, песцікавыя — у двухкветкавых дыхазіях (развілінах), сабраных у галоўчатыя суквецці. Плод — аднанасенны дравяністы арэх.

Арэал

Адрозніваецца каля 20 відаў. Пашыраны ў лясной зоне Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Культурныя формы (фундук) вырошчваюць 3—4 тыс. гадоў. На Беларусі ляшчына звычайная, або лясны арэх (Corylus avellana) расце ў падлеску і на ўзлесках шыракалістых і мяшаных лясоў.

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У пладах да 70 % алею, які выкарыстоўваецца ў харчовай, кандытарскай, лакафарбавай і медыцынскай прамысловасці, з макухі робяць халву. Драўніна ідзе на дробныя вырабы. 3 кары атрымліваюць фарбавальныя і дубільныя рэчывы. 3 парасткаў плятуць мэблю і інш.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Entry for Corylus L.(англ.) . NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 30 лістапада 2010.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Бярозавыя