wd wp Пошук:

Веганства

Ключавыя складнікі веганскай дыеты — садавіна, гародніна, арэхі і насенне.

Веганства, або веганізм (англ.: veganism) — найбольш строгая форма вегетарыянства, якая максімальна выключае ўжыванне прадуктаў, звязаных з эксплуатацыяй і забойствам жывёл. Веганы — строгія вегетарыянцы, якія выступаюць супраць эксплуатацыі жывёл і выключаюць са свайго рацыёну ўсе прадукты жывёльнага паходжання, уключаючы мяса, рыбу, яйкі, малако (акрамя груднога малака), малочныя прадукты жывёльнага паходжання і мёд. Веганы не карыстаюцца вырабамі з футра, скуры, шоўку, шэрсці, часта выступаюць супраць вівісекцыі і выкарыстання жывёл у забаўляльнай індустрыі.[1] У веганскай дыеце ёсць асобныя падтыпы — фруктарыянства і веганскае сыраядзенне.

На думку ідэолага і папулярызатара веганства Дональда Уотсана, адна з асноўных прычын веганства — этычная.[2] Таксама лічаць, што філасофія веганства складаецца і з экалагічных прычын. Веганы лічаць, што ўжыванне мяса ці любых мясных прадуктаў у доўгатэрміновай перспектыве не з’яўляецца ўстойлівай і спачувальнай практыкай[3].

Уплыў на здароўе

Меркаванні

Буйнейшая амерыканская арганізацыя прафесійных дыетолагаў Academy of Nutrition and Dietetics (даўней American Dietetic Association) выдала ў 1994 годзе (пасля перыядычна актуалізоўвала, апошні раз у 2009 годзе) «Пазіцыю на тэму вегетарыянскіх дыет» заснаваную на праглядзе вынікаў даследаванняў апублікаваных у некалькіх сотнях навуковых артыкулаў, адкуль можна даведацца, што:

«Слушна спланаваныя вегетарыянскія дыеты, у тым ліку строга вегетарыянскія, то бок веганскія — здаровыя, задавальняюць харчовыя патрэбы і могуць быць карыснымі для прадухілення і лячэння некаторых хвароб. Добра спланаваныя вегетарыянскія дыеты адпавядаюць патрэбам чалавека на ўсіх этапах жыцця, уключна з перыядам цяжарнасці і лактацыі, маленства, дзяцінства, падлеткавага росту і для спартсменаў»[4][5]. «Пераход на вегетарыянскую дыету ў 90-97 % выпадкаў прадухіляе развіццё сардэчна-сасудзістых захворванняў»[6][7].

Па звестках Амерыканскай акадэміі харчавання і дыеталогіі, Аўстралійскай нацыянальнай Рады па ахове здароўя і медыцынскім даследаванням, Брытанскай асацыяцыі дыетолагаў, Дыетолагаў Канады, Міністэрства аховы здароўя Новай Зеландыі і Італьянскага таварыства харчавання чалавека, дыетолагі лічаць, што добра спланаваныя веганскія дыеты прыдатныя для ўсіх этапаў жыцця, уключаючы маленства і цяжарнасць[8] [9] [10]. Нямецкае таварыства харчавання — некамерцыйная арганізацыя, якая не з’яўляецца афіцыйным агенцтвам аховы здароўя — не раіць веганскія дыеты для дзяцей і падлеткаў, а таксама падчас цяжарнасці і груднога выкормлівання.[11]

Ёсць супярэчлівыя дадзеныя пра тое, што веганскія дыеты забяспечваюць ахоўны эфект ад метабалічнага сіндрому, а некаторыя дадзеныя сведчаць, што веганская дыета можа дапамагчы са зніжэннем вагі, асабліва ў кароткатэрміновай перспектыве.[12] Веганскія дыеты, звычайна, багатыя клятчакай, магніем, фоліевай кіслатой, вітамінам С, вітамінам Е, жалезам і фітахімічнымі рэчывамі і змяшчаюць менш калорый, насычаныя тлушчы, халестэрын, амега-3 тлустыя кіслоты, вітамін D, кальцый, цынк і вітамін B12. Блага спланаваная веганская дыета можа прывесці да дэфіцыту пажыўных рэчываў, што звядзе на нішто любыя станоўчыя эфекты і можа выклікаць сур’ёзныя праблемы са здароўем, некаторыя з якіх можна прадухіліць толькі ўзбагачанымі прадуктамі ці харчовымі дабаўкамі. Дабаўка вітаміна B12 важная, бо яго дэфіцыт можа выклікаць захворванні крыві і патэнцыйна незваротныя неўралагічныя пашкоджанні.[13][14]

Ёсць і прыватныя меркаванні, так, доктар Яўген Збігнеў Сівік, гінеколаг і акушэр, стваральнік першай у Польшчы Клінікі і школы натуральных родаў, кажа: «Медыцына сёння ўдзельнічае ў адным з найбольшых ашуканстваў апошняга стагоддзя. Абслугоўвае канцэрны, якія не клапоцяцца пра здароўе дзяцей, але дбаюць пра грошы. Лекары набралі вады ў рот, бо так бяспечней. Малако, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, не ўзмацняе косці, але іх аслабляе. Малочны бялок вымывае кальцый з арганізму. Каровіна малако — найлепшы рэцэпт на інвалідны вазок»[15]. Доктар біялагічных навук, кандыдат геаграфічных навук, прафесар МДУ вегетарыянец Мікалай Драздоў: «Я зразумеў, што ўжываць мяса не варта праз тры прычыны: яно блага пераварваецца; маральнай — жывёл нельга крыўдзіць; духоўнай — раслінная дыета робіць чалавека болей спакойным, добразычлівым, мірным»[16][17], — на яго думку, многія алімпійскія спартсмены дасягнулі сваіх рэкордаў дзякуючы пераходу на вегетарыянства[18].

У будызме

Паводле Дхамапады Гаўтама Буда сцвердзіў:

Гл. таксама

Зноскі

  1. В. Е. Борейко, Экологическая этика — Минск, 2008. Минобразования Республики Беларусь, UNESCO
  2. Матэрыялы Веганскага таварыства, інтэрв’ю з Дональдам Уотсанам
  3. Purple carrot vs blue apron – what’s the ideal meal kit service for healthier cooking? (нявызн.). mealfan.com. Праверана 5 ліпеня 2022.
  4. http://www.vrg.org/nutrition/2009_ADA_position_paper.pdf Поўны тэкст публікацыі па англійску
  5. http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363357632_ulotka-zosta-wege-2.jpg
  6. http://www.dxarma.ru/2010/05/05/jeticheskoe-i-dukhovnoe-vegetarianstvo.html Архівавана 4 сакавіка 2016.
  7. http://www.fairberaten.net/vegetarismus/gesund-leben-ohne-fleisch-vegetarismus-gruende-vorteile/
  8. Government recognises vegan diet as viable option for all Australians (нявызн.). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 5 ліпеня 2022.
  9. Food Fact Sheet (нявызн.). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2009. Праверана 5 ліпеня 2022.
  10. Healthy Eating Guidelines for Vegans (нявызн.). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2018. Праверана 5 ліпеня 2022.
  11. Ergänzung der Position der Deutschen Gesellschaft für Ernährung zu veganer Ernährung hinsichtlich Bevölkerungsgruppen mit besonderem Bedarf an die Nährstoffversorgung (нявызн.). dge.de. Праверана 5 ліпеня 2022.
  12. Health effects of vegan diets (нявызн.). academic.oup.com. Праверана 5 ліпеня 2022.
  13. Position of the Academy of Nutrition and Dietetics: Vegetarian Diets (нявызн.) (недаступная спасылка). eatrightpro.org. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 5 ліпеня 2022.
  14. Health effects of vegan diets (нявызн.). academic.oup.com. Праверана 5 ліпеня 2022.
  15. http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363356631_ulotka-krowie-mleko-strona-4-i-1.jpg
  16. http://elena-kuzmina.blogspot.com/2012/08/nikolay-drozdov-vegetarian.html Архівавана 12 снежня 2015.
  17. http://prosto-life.ru/prosto-lyudi/drozdov-n-n(недаступная+спасылка)
  18. http://www.megasiroed.ru/news/2013/03/06/nikolaj-drozdov-o-sporte-i-vegetarianstve/ Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Веганства
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы