wd wp Пошук:

Сінільная кіслата

Сіні́льная (цыяніставадародная) кіслата, цыяністы вадарод, нітрыл мурашынай кіслаты, HCN — аднаасноўная кіслата. Адкрыта ў 1782 годзе шведскім хімікам К. В. Шэеле, у 1811 годзе Ж. Л. Гей-Люсак атрымаў бязводную сінільную кіслату і вызначыў яе склад[1].

Бескаляровая, вельмі лятучая, лёгкарухомая атрутная вадкасць з характэрным пахам горкага міндалю. Тэмпература кіпення 25,65 °C, шчыльнасць 687,08 кг/м³. Сумесь пары з паветрам (4,9—39,7 % кіслаты) выбуханебяспечная. Змешваецца ва ўсіх адносінах з вадой, этанолам, дыэтылавым эфірам. Узаемадзейнічае з аксідамі і гідраксідамі шчолачных і шчолачназямельных металаў. Не ўзаемадзейнічае з карбанатамі.

Сінільная кіслата ўтрымліваецца ў некаторых раслінах, коксавым газе, тытунёвым дыме, вылучаецца пры тэрмічным раскладанні нейлону, поліурэтанаў.

З металамі ўтварае солі — цыяніды. Арганічныя вытворныя сінільнай кіслаты маюць назву нітрылы.

Асноўны метад атрымання ў прамысловасці — акісляльны аманоліз метану пры тэмпературы 1000 °C на каталізатары (плаціна, сплавы плаціны з родыем і плаціны з ірыдыем)[2].

Сінільная кіслата выкарыстоўваецца у вытворчасці цыянідаў, хлорцыяну, акрылатаў, амінакіслот, у якасці фуміганта і інш.

Зноскі

  1. [Синильная кислота (руск.) ] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Смирнов С. К. Синильная кислота (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Злучэнні вугляроду
Катэгорыя·Хімічная зброя
Катэгорыя·Фуміганты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Злучэнні вадароду
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Неарганічныя кіслоты
Катэгорыя·Злучэнні азоту