Жалеза (лац.: Ferrum) Fe — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 26. Бліскучы серабрыста-белы метал.
Адзін з найбольш распаўсюджаных у прыродзе элементаў — па ўтрыманню ў зямной кары (4,65% па масе) саступае толькі кіслароду, крэмнію і алюмінію. Мільярды тон жалеза па ўсім свеце сканцэнтраваныя ў выглядзе радовішчаў, прыдатных для прамысловай распрацоўкі. Найбольшыя запасы руд жалеза — у былым СССР: Расіі, Украіне, Казахстане; а таксама ў ЗША, КНР, Індыі, Аўстраліі, Канадзе, Бразіліі, ФРГ, Францыі, Іспаніі і інш.
Выкарыстоўваецца пераважна для атрымання разнастайных сплаваў, важнейшыя з якіх — сталь і чыгун. Гл. таксама: чорныя металы.