wd wp Пошук:

Касцянка

Плод абрыкоса

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Касцянка (значэнні). Касцянка — сакавіты плод раслін з рэзкай дыферэнцыяцыяй слаёў каляплодніка.

Мае ў сабе тонкі скурысты пазаплоднік, сакавіты міжплоднік і адраўнелы ўнутрыплоднік (эндакарпій), які ўтварае костачку, дзе знаходзіцца семя. Аднакасцянка ў вішні, слівы, міндаля, шматкасцянка ў малін, ажын, крушыны (іх плод складаецца з многіх дробных касцянак, якія знаходзяцца на агульным кветаложы). Вядомы сухія касцянкі са скурыстым (міндаль, грэцкі арэх) ці валакністым (какосавая пальма) міжплоднікам.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Плод
Катэгорыя·Анатомія раслін
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum