wd wp Пошук:

Ваўкавыск

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ваўкавыск, значэнні.

Ваўкавы́ск[2] (афіц. транс.: Vaŭkavysk) — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ваўкавыскага раёна, на р. Рось. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Вялікую Бераставіцу, Свіслач і аўтамабільных дарог на Масты, Слонім, Ружаны, Вялікую Бераставіцу. Насельніцтва 44 004 чал. (2018)[3].

Назва

Тапонім «Ваўкавыск» утварыўся ад назвы рэчкі Ваўкавыі[4]. Таксама існуе меркаванне, што назва горада мае славянскае паходжанне і ўтварылася ад дзвюх асноваў. Значэнне першай «воўк» не выклікае сумневаў, другая з’яўляецца не зусім зразумелай: «выя» (старадаўне­рускае «шыя»), «выць» або «высь» (вышыня). На думку географа В. Жучкевіча, «высь» — пераробка з «выйску». Паводле Ю. Сташэўскага, назву паселішчу надалі паводле наймення служылых людей вялікага князя, якія ў часе палявання мусілі выць па-воўчаму і такім чынам прыцягваць ваўкоў[5].

Варыянты напісання назвы горада ў гістарычных крыніцах: Волковысекъ, Вълковысек, Волковыйск[6].

Гісторыя

Высокае Сярэднявечча

Шведская гара
Замчышча
Муравельнік

Гарадзішча старажытнага Ваўкавыска складаецца з дзвюх пляцовак — Шведскай гары і Замчышча. На падставе звестак раскопак устаноўлена, што паселішча на Шведскай гары было заснавана ў сярэдзіне або другой палове X ст. Пачатак жыцця на Замчышчы адносіцца да рубяжа XXI ст. Прыкладна ў гэты час было заселена гарадзішча Муравельнік, якое размешчана за 0,5 км на ўсход ад Шведскай гары. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра яго змяшчаецца ў рукапісным патэрыку «Туровской епископи заветъ блаженного Владимира» і датуецца 1005 годам. Пастанова мясцовых уладаў ад 1994 афіцыйна замацавала гэту дату як афіцыйны час заснавання горада[7].

Паселішча на Шведскай гары першапачаткова не было ўмацавана валам. Ён быў насыпаны ў канцы X ст. Шведская гара стала дзядзінцам. У пачатку XII ст. валам было ўмацавана Замчышча (гарадскі пасад) і яно ператварылася ў вакольны горад. На Замчышчы пачалося будаўніцтва цаглянага храма, якое па нейкіх прычынах было спынена на стадыі закладкі фундамента. Умацаванае паселішча на Шведскай гары першапачаткова з’яўлялася крэпасцю, якой кіраваў пастаўлены князем пасаднік. Пазней крэпасць стала замкам, дзе жылі сам князь, знаць, дружына.

Да сярэдзіны XII ст. канчаткова склалася тапаграфія старажытнага Ваўкавыска. На захад ад дзядзінца знаходзіцца ўмацаваны вакольны горад, заселены ў асноўным рамеснікамі, а вакол абедзвюх пляцовак размяшчаюцца неўмацаваныя паселішчы чорнага люду — бяднейшых рамеснікаў і прышлых людзей. Што датычыць Муравельніка, то жыццё на гэтым гарадзішчы спынілася.

Пад 1252 Ваўкавыск упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе як памежная крэпасць, сталіца удзельнага княства. Гэтую дату падаюць як першы пісьмовы ўпамін пра горада сучасныя энцыклапедычныя даведнікі[4][8]. У 1258 паселішча захапіў князь галіцкі Даніла Раманавіч.

Вялікае Княства Літоўскае

Пячаткі з гарадскім і павятовым гербамі

У другой пал. XIII ст. Ваўкавыск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе знаходзіўся ў валоданні вялікіх князёў Кейстута (2-я палова ХІV ст.), потым яго сына Вітаўта[8]. У ХІVХVII стст. тут, імаверна, існаваў замак. У канцы ХІV ст. Ваўкавыск стаў сталіцай павета[8]. 16 сакавіка 1410 года тэўтонскія рыцары на чале з вялікім магістрам Ульрыха фон Юнгінгена авалодалі Ваўкавыскам, магчыма, яны імкнуліся захапіць Вітаўта, які ў гэты час знаходзіўся ў Слоніме. 15 ліпеня 1410 года Ваўкавыская харугва брала ўдзел у Грунвальдскай бітве. У 1430 вялікі князь Вітаўт заснаваў у горадзе касцёл Святога Мікалая.

У 1503 вялікі князь Аляксандр надаў Ваўкавыску магдэбургскае права, з гэтага часу гараджане карысталіся гербам: «у блакітным полі выява галавы ваўка»[9]. У 1507 годзе горад увайшоў у склад Новагародскага ваяводства. У 1513 г. у Ваўкавыску 9 вуліц, горад плаціў у дзяржаўную скарбніцу 20 коп грошаў, аднолькава з Новагародкам і Слонімам[8]. З 1536 г. вядома Прачысценская царква.

Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Ваўкавыск двойчы, у 1655 і 1662, захоплівалі і бурылі расійскія войскі. Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гг. у сакавіку 1706 г. горад захапілі і разрабавалі шведы. У 1736 г. на сродкі Е. Ліноўскага ў Ваўкавыску размясцілася езуіцкая місія, у 1747 пры ёй адкрылася школа, у 1753 г. пачалося будаўніцтва касцёла. У другой палове XVIII ст. ў горадзе дзейнічалі піяры і марыявіткі. У 1792 г. каля 1000 дамоў, дзейнічалі касцёл і уніяцкая царква. Падчас паўстання 1794 года быў заняты паўстанцамі, моцна пацярпеў у ходзе баёў з расійскім войскам.

Расійская імперыя

План Ваўкавыска 1798 года. РДВГА

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ваўкавыск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе застаўся цэнтрам павета. У 17951861 у горадзе працавалі 4 суконныя мануфактуры.

У пачатку вайны 1812 года ў Ваўкавыску размяшчалася штаб-кватэра камандуючага 2-ім Заходнім расійскім войскам генерала Пятра Баграціёна. З чэрвеня да 3 (15) лістапада горад заняты французскім войскам, разбураны.

У 1844 годзе ў Ваўкавыску існавалі драўляныя касцёл і царква, прыходскае вучылішча, 2 бальніцы, аптэка. У 1845 горад атрымаў новы расійскі герб. Станам на 1860 год у Ваўкавыску было 492 дамы, 2 школы, касцёл Святога Вацлава, царква, 7 іўдзейскіх малітоўных дамоў, сінагога, цагельня, гарбатня, 2 млыны, бальніца, 58 крамаў. У 1885 праз горад прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток; адкрылася чыгуначная станцыя. На 1891 у Ваўкавыску працавалі 19 прамысловых прадпрыемстваў.

Найноўшы час

Панарама горада, 1916

У 1907 горад ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел. У Першую сусветню вайну з 1915 да 1918 года Ваўкавыск займалі нямецкія войскі. У 1919—1920 горад займалі польскія войскі і бальшавікі.

Панарама горада, 1935.

Пасля савецка-польскай вайны, згодна з Рыжскім мірным дагаворам у 1921 годзе Ваўкавыск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павета Беластоцкага ваяводства. На 1939 у месце працавалі чыгуналіцейны завод, 2 лесапільні, 2 цагельні, іншыя дробныя прадпрыемствы.

У 1939 годзе Ваўкавыск увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 стаў цэнтрам раёна Беластоцкай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Акупанты знішчылі ў горадзе і раёне больш за 29 тыс. чалавек, у т.л. 20 тыс. у створаным тут лагеры ваеннапалонных.

20 верасня 1944 Ваўкавыск далучылі да Гродзенскай вобласці. На 1954 год у Ваўкавыску працаваў ліцейна-механічны завод (дырэктар — В. Ярош) і цагельны завод. 3 сакавіка 1963 Ваўкавыск атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 12 красавіка 2001 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба і сцяга горада. У 2004 годзе ў Ваўкавыску праводзіўся рэспубліканскі фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

Насельніцтва

Эканоміка

Працуюць машынабудаўнічай, харчовы, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці, у т.л. ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат», ААТ «Беллакт», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод». Гасцініца «Бярозка». Ваўкавыск — цэнтр турызму нацыянальнага значэння[15].

Транспарт

Транспартная сістэма Ваўкавыску ўключае 2 чыгуначныя станцыі Ваўкавыск-Горад і Ваўкавыск-Цэнтральны, лакаматыўнае дэпо, вагоннае дэпо і дыстанцыю шляху «Баранавіцкага аддзялення БЧ», аўтавакзал, «Грузавы аўтапарк № 6», «Аўтобусны парк № 4», Ваўкавыскую філію ПУП «Аўтатранс № 9» Гродзенскага аблспажыўсаюза, ААТ «Ваўкавыскспецаўтатранс».

Культура

Дзейнічаюць 5 бібліятэк, дом культуры, метадычны цэнтр, ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна, цэнтр рамёстваў, кінатэатр.

Народныя калектывы «Натхненне», «Вяселле», «Ютшэнка», «Медуніца», «Пяшчота», заслужаны тэатр драмы і камедыі «Славуціч».

Адукацыя

У Ваўкавыску працуюць аграрны і педагагічны каледжы, 2 гімназіі, 6 сярэдніх і музычная школы.

Спорт

У Ваўкавыску працуюць 2 спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву, 2 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы прафсаюзаў, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы.

У горадзе знаходзіцца адна з найлепшых у Беларусі мотакросавая траса, дзе праводзіліся два этапы чэмпіянату Еўропы ў класе матацыклаў да 250 см³. і этап чэмпіянату свету на матацыклах з калыскамі. Рэгулярна праходзяць адкрытыя чэмпіянаты Беларусі ў розных класах матацыклаў.

Забудова

Цэнтр горада
Краявід горада са Шведскай гары

Вуліцы і плошчы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
129-й Арлоўскай дывізіі вуліцаШашэйная вуліца
Баграціёна вуліцаШляхецкая вуліца
Дзяржынскага вуліцаЗамкавая вуліца
Жолудзева вуліцаВакзальная вуліца
Зенітчыкаў вуліцаЗамасцянская вуліца
Карла Маркса вуліцаСлонімская вуліца
Касцельная вуліца
3 мая вуліца
Леніна вуліцаПетрашэўская вуліца (частка)
Шырокая вуліца
Свярдлова вуліца
Леніна плошчаРынак пляц (частка)
Рыначная вуліца (частка)
Свабоды плошча
Панковай вуліцаГродзенская вуліца
Перамогі вуліцаПякарская вуліца
Віленская вуліца
Савецкая вуліцаКрамяніцкая вуліца
Біскупская вуліца [16]
Аляксандраўская вуліца
Тадэвуша Касцюшкі вуліца
Леніна вуліца
Сацыялістычная вуліцаЛазарэтная вуліца
Чырвонаармейская вуліцаКашарная вуліца[17]
Школьная вуліцаГімназічная вуліца

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Ваўкавыска

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 1 2 3 4 Шаблюк В. Ваўкавыск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 232.
  5. Staszewski J. Słownik geograficzny. — Warszawa, 1959. S. 340.
  6. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 55.
  7. История на Волковысский райисполком. Официальный сайт
  8. 1 2 3 4 Грынявецкі В. Ваўкавыск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 394. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  9. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  10. 1 2 Krzywicki J. Wołkowysk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 876.
  11. Ваўкавыск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  12. 1 2 Беларусь, 1995
  13. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  15. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  16. Быховцев Н. Волковыск до 1812 г., Volkovysk.by
  17. Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гродненщина. — Минск, 2009.
  18. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  19. Павел Валынцэвіч // Рэгіянальная газета

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ваўкавыск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула