wd wp Пошук:

Замкавая царква ў Ваўкавыску

План Замкавай царквы ў Ваўкавыску

Замкавая царква - помнік архітэктуры 12 ст. на тэрыторыі Замкавай гары горада Ваўкавыска. З’яўляецца помнікам Гродзенскай школы дойлідства.

Асаблівасці храма

Археолагамі выяўлены толькі падмурак царквы, па невядомых прычынах будаўніцтва храма было спынена. Калі меркаваць па падмурку і форме плана, будынак павінен быў уяўляць 6-слупавую і 3-нефавую царкву. Памеры храма - прыблізна 22 х 16 м. Падкупальная прастора павінна была стварацца 4 заходнімі (а не ўсходнімі, як гэта звычайна было) крыжападобнымі ў плане слупамі. Цэнтральная апсіда паўкруглая, бакавая прамавугольная. Да паўднёва-заходняга вугла будынка павінна была прымыкаць квадратная ў плане вежа, у якой, верагодна, магла б знаходзіцца лесвіца на хоры.

Побач з падмуркам знойдзены складзеная ў штабелі плінфа, вялікая яма з вапнай (плошчай больш за 30 м. кв., пласт вапны таўшчынёй 1—1,2 м), шмат камянёў з адшліфаваным бокам, падрыхтаваных для будаўніцтва і пакладзеных у рад. Выяўленая на Замчышчы плінфа некалькіх тыпаў: прамавугольная памерамі 3,5—4,5 х 14,7—16,5 х 26— 28,5 см, трапецападобная, з круглаватым вуглом, з паўкруглым кароткім канцом, на тарцах плінфаў ёсць рэльефныя знакі.

Археалагічныя даследаванні царквы

У 1925 Ю. Ядкоўскі папярэдне вызначыў месцазнаходжанне храма і адкапаў склад старажытнай плінфы. У 1956 В. Р. Тарасенка выявіў падмурак храма. У 1958 Г. І. Пех зрабіў поўную зачыстку фундамента. Пазней храм вывучалі П. А. Рапапорт (1959), М. К. Каргер (1966), будаўнічы матэрыял царкьы даследаваў Я. Г. Звяруга (1967).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Гродзенская школа дойлідства
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Гісторыя Ваўкавыска
Катэгорыя·Храмы Ваўкавыска
Катэгорыя·Помнікі старажытнарускай архітэктуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных