wd wp Пошук:

Касцёл

Гродзенскі Фарны касцёл

Касцёл (ад лац.: castellum «умацаванае месца, невялікая крэпаць») — традыцыйная назва храма рымска–каталіцкай царквы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, у тым ліку ў Беларусі. У іншым значэнні — Рымска-Каталіцкая Царква як арганізацыя.

Пачаткі касцёльнага будаўніцтва адносяцца да 4 ст., раней існавалі толькі хатнія касцёлы.

У акце асвячэння (кансекрацыі), які адпраўляе біскуп, касцёл атрымлівае імя патрона — у каталіцкай царкве гэта часцей за ўсё імя святога альбо Маці Божай.

У Каталіцкай царкве паводле значнасці адрозніваюцца наступныя касцёлы: базіліка, кафедра, калегіят, парафіяльны касцёл, фара, дапаможны касцёл i кляштарны касцёл.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Каталіцкія храмы
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Каталіцтва