wd wp Пошук:

Баранавічы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баранавічы (значэнні). Бара́навічы[3] (трансліт.: Baranavičy) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці, цэнтр Баранавіцкага раёна, у міжрэччы р. Шчары і яе прытоку р. Мышанкі, за 206 км ад Брэста. Чыгуначны і аўтамабільны вузел. Насельніцтва 179 439 чал. (2017)[4].

Гісторыя

Узнікненне Баранавічаў звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Пачатак гораду дала чыгуначная станцыя Баранавічы (назва ад вёскі ў Навагрудскім павеце), здадзеная ў эксплуатацыю ў лістападзе 1871 г. Вакол яе ўзнік пасёлак, які ў сярэдзіне 1880-х гадоў налічваў каля 1,5 тыс. жыхароў, 120 дамоў. У маі 1884 пасёлку нададзены статус мястэчка пад назвай Развадова (ад прозвішча ўладальніцы мясцовага маёнтка Развадоўскай). У снежні 1884 г. пачаў дзейнічаць участак чыгункі Вільня—Лунінец—Пінск, новая станцыя Баранавічы Палескай чыгункі стала другім цэнтрам фарміравання горада. Пасёлак, што пачаў фарміравацца вакол станцыі, атрымаў назву Новыя Баранавічы. У 1890-я пасёлкі аб’ядналіся. Паводле перапісу 1897 г. у Баранавічах 8718 жыхароў, 834 будынкі, 4 прадпрыемствы, двухкласныя школы чыгуначнікаў і дабрачыннага таварыства.

У рэвалюцыю 1905—1907 адбылося Баранавіцкае выступленне рабочых і салдатаў 1905 г. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі тры цагельныя, маслабойны, два лесапільныя, чыгуналіцейны заводы, тры фабрыкі млынавых жорнаў.

У пачатку Першай сусветнай Вайны ў Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. З верасня 1915 г. акупіраваны германскімі войскамі. У ваколіцах Баранавічаў праходзіла лінія фронту. У чэрвені—ліпені 1916 рускія войскі правялі Баранавіцкую аперацыю, але расійскі наступ быў няўдалы. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля адыходу немцаў 5 студзеня 1919 года ўстаноўлена савецкая ўлада, Баранавічы ў складзе Савецкай Беларусі. З 6 лютага 1919 года горад, цэнтр Баранавіцкага павета Мінскай губерні, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны 18 сакавіка 1919 года польскі атрад кавалерыі пад кіраўніцтвам маёра Уладзіслава Дамброўскага адбіў Баранавічы з рук бальшавікоў. Польскія войскі здабылі вялікую колькасць зброі, амуніцыі, іншых ваенных рэсурсаў, а таксама ўзялі ў палон шматлікіх бальшавіцкіх салдат[5]. У ліпені 1920 года Баранавічы былі заняты бальшавікамі, але з верасня 1920 года ізноў акупіраваны польскімі войскамі.

Паводле Рыжскага міру з 1921 года Баранавічы ў складзе Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага ваяводства. У 1924 годзе быў збудаваны драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа. У горадзе існаваў таксама, створаны раней за варшаўскі, Помнік-магіла невядомага жаўнера[6]. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя Польскае Радыё Баранавічы, адной з мэтаў якой было супрацьстанне савецкай радыёпрапагандзе. У Баранавічах сваю сядзібу мела Брыгада КАП «Навагрудак», якая дзейнічала ў 1924—1937 гадах[7].

З пачаткам паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года на тэрыторыі Баранавіцкага павета пачасціліся рабункі і забойствы. Ахвярамі былі заможныя грамадзяне і супрацоўнікі польскай адміністрацыі. Тым часам у Баранавічах кіраўнік магістрата Ян Венгжын сфарміраваў міліцыю, якая дзейнічала да прыходу ў горад Чырвонай Арміі, што адбылося цягам таго ж дня, але дзякуючы ёй Баранавічы былі адным з нешматлікіх месцаў у Заходняй Беларусі, дзе напачатку паходу Чырвонай Арміі не адбыліся пагромы[8].

З лістапада 1939 года горад у БССР, са снежня 1939 года — цэнтр Баранавіцкай вобласці. Дзейнічалі Баранавіцкі абласны драматычны тэатр, Баранавіцкі настаўніцкі інстытут.

З 27 чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года Баранавічы акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Дзейнічалі Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя і Баранавіцкае гарадское патрыятычнае падполле. Акупанты зрабілі у горадзе яўрэйскае гета, куды сагналі каля 15 тысяч яўрэяў Баранавіч і навакольных вёсак[9]. Падчас акупацыі было знішчана ад 22 да 30 тысячай яўрэяў Баранавічаў і наваколля[10][11].

З 1954 года — у Брэсцкай вобласці, цэнтр Навамышскага, з 1957 года — Баранавіцкага раёнаў.

У другой палове 1940-х гадоў кіраўніцтва БССР стварала цяжкасці ў арганізацыі выезду жыхароў Баранавічаў, якія не жадалі жыць у СССР, а хацелі з’ехаць у Польшчу ў яе новых, пасляваенных межах. Улады стварылі паняцце асоба народжаная на тэрыторыі Беларусі. Такіх асоб аўтаматычна лічылі беларусамі і адмаўлялі ім у праве вызначэння сваёй нацыянальнасці паводле мовы або веравызнання. У наступным, выезд у Польшчу для такіх асоб быў немагчымы. Польскія члены беларуска-польскай камісіі ў Баранавічах пісалі ў сваёй справаздачы: «беларускі бок… не гледзячы на тое, што ён сам бачыць і чуе… безумоўна вырашае, што яны беларусы, таму, што яны тут нарадзіліся»[12].

8 сакавіка 1956 года ў гарадскую мяжу ўключаны вёскі Свяцілавічы і Храсты Балабанавіцкага сельсавета[13], 14 сакавіка 1962 года — вёска Жлобін Каўпеніцкага сельсавета[14], 27 лютага 1978 года — хутар Храсты Навамышскага сельсавета, вёска Баранавічы і частка вёскі Вялікая Каўпеніца Каўпеніцкага сельсавета[15].

У 2012 годзе ў межы горада Баранавічы ўключаны былыя вёскі Анісімавічы, Бараўцы, Зорная і Узногі[16].

Насельніцтва

Эканоміка

гасцініца Гарызонт
Электрастанцыя ў Баранавічах

Галоўныя галіны прамысловасці: машынабудаванне (Баранавіцкі станкабудаўнічы завод ЗАТ «Атлант», РУВП «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», 558-ы авіяцыйны рамонтны завод), лёгкая (Баранавіцкая швейная фабрыка), харчовая (ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», Баранавіцкі хлебазавод). Іншыя буйныя прадпрыемствы: ААТ «Бархім», УП «Блік», УП «Завод Энергадэталь», УП “Мэблевая фабрыка «Лагуна» і інш. Гасцініцы «Гарызонт», «Камсамольская», «Свіцязь» і інш.

Аб’ём экспарту — 83 млн дол. ЗША (2005). Пастаўкі ў больш як 40 краін свету (60 % — у Расію).

Баранавічы — буйны чыгуначны вузел, ў горадзе размешчана 14 структурных падраздзяленняў (прадпрыемстваў) Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, у т.л. станцыя Баранавічы-Паўночныя.

Культура

Штогод праводзіцца Рэспубліканскі фестываль духавай музыкі «Беларускія фанфары».

Адукацыя

СМІ

Турыстычная інфармацыя

«Лодачкі» адна з папулярных мясцовых страў. Гатаванне

Славутасці

Сакральная архітэктура

Гістарычная забудова

Помнікі

Страчаная спадчына

Каталіцкая капліца

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Баранавічаў‎ і Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы‎

Партнёрскія гарады

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 25 жніўня 2011. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 70. ISBN 978-83-11-11934-5.
  6. Калi манумент з арлом у Баранавiчах змянiлi на Сталiна. Забытыя помнікі панскага часу
  7. Marek A. Koprowski: Białoruś. Uparte trwanie polskości. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2006, s. 135—136. ISBN 978-83-7441-409-8.
  8. Wierzbicki, M. Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941 / Marek Wierzbicki. — Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. S. 129—130; seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
  9. Смиловицкий Л. Л. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944. — Тель-Авив: Библиотека Матвея Черного, 2000. — 432 с. — ISBN 965-7094-24-0.
  10. Г.К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р.Б. Венцэль, М.К. Дзёмiн i iнш. (рэдкал.), М.I. Бернат (укладальнiк). Памяць. Баранавiчы. Баранавiцкi раён. — Мн.: БелТА, 2000. — 736 с. — ISBN 985-6302-28-5
  11. “Барановичи”. Российская еврейская энциклопедия. http://rujen.ru/index.php/%D0%91%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87%D0%B8. Retrieved on 2016-05-25.
  12. Ruchniewicz, M. Stosunki narodowościowe w latach 1939—1948 na obszarze tzw. Zachodniej Białorusi // Przemiany narodowościowe na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej 1931—1948 / pod red. S. Ciesielskiego. — Toruń: 2003. S. 309.
  13. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёсак Свяцілавічы і Храсты Новамышскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскую мяжу горада Баранавічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.
  14. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Баранавічы вёскі Жлобін Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна ад 14 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (968).
  15. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
  16. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29.08.2012 № 124 “Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района”
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. «Інтэкс-прэс»
  19. Афіцыйная старонка «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“»
  20. Памёр патрыёт адраджэньня з Баранавічаў Валер Шыла https://www.svaboda.org/a/28994483.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Населеныя пункты Беларусі без раёна
Гарады абласнога падпарадкавання Беларусі
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Баранавічы