wd wp Пошук:

Пасаднік

Пасаднік — службовая асоба ў сістэме цэнтральнага дзяржаўнага кіравання ў старажытных усходнеславянскіх феадальных дзяржавах, адзін з дарадцаў князя; адна з найбольш важных пасадаў у іерархіі кіравання.

Прызначаўся князем або выбіраўся вечам на нявызначаны тэрмін. Мог дзейнічаць як у стольным горадзе, так і ў іншых гарадах дзяржавы, дзе здзяйсняў функцыі намесніка князя. Пры адсутнасці князя пасаднік замяняў яго. Наогул, аб’ём паўнамоцтваў пасадніка быў значным — разам з князем ён удзельнічаў у адпраўленні правасуддзя, засядаў у княжацкай радзе, старшынстваваў на вечавых сходах, удзельнічаў у распрацоўцы новых законаў і дагавораў з іншымі дзяржавамі і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Кіеўская Русь
Катэгорыя·Гісторыя Русі