wd wp Пошук:

Ваўкавыскае Евангелле

Ваўкавыскае Евангелле.

Ваўкавыскае Евангелле — старабеларускі рукапісны помнік XVI стагоддзя. Месца стварэння невядомае. Зробленая на кнізе ў 1751 годзе прэсвітарам «церкви Волковицкой» айцом Іаанам Савічам прыпіска дазволіла Віктару Шматаву звязаць Евангелле з Ваўкавыскам, аднак магчыма, што кніга знаходзілася ў вёсцы Ваўкавічы Навагрудскага павета. У XIX стагоддзі А. Рачынскі вывез Евангелле з Віцебскага Маркавага манастыра ў Віленскую публічную бібліятэку.

Апісанне

Ваўкавыскае Евангелле – рэдкі ўзор старабеларускай рукапіснай кнігі рэнесансавага стылю: шматколерныя раслінныя арнаменты ініцыялаў і заставак выходзяць на правае і левае палі рукапісу. Рукапіс пашкоджаны: няма пачатку Евангелляў ад Марка, Матфея, няправільна збрашураваны Саборнік 12 месяцаў і казанні евангелістаў на кожны дзень (у канцы кнігі). Зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы (Вільня).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Бібліятэка Акадэміі навук Літвы
Катэгорыя·Свята-Троіцкі Маркаў манастыр
Катэгорыя·Літаратурныя творы на старабеларускай мове
Катэгорыя·Творы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Евангеллі
Катэгорыя·Рукапісы Евангелляў