wd wp Пошук:

Дзядзінец

У Гродне дзядзінец знаходзіўся на Замкавай гары і пасля атрымаў назву Стары замак. Гравюра 16 ст.

Дзядзінец або дзяцінец— цэнтральная ўмацаваная частка горада ў Старажытнай Русі, якая служыла сядзібай князю ці яго намесніку і выконвала ваенныя, адміністрацыйныя і палітычныя функцыі.

У летапісах слова шырока ўжывалася да 14 стагоддзя, пасля на тэрыторыі Расіі сталі ўжываць слова «Крэмль». На Беларусі слова дзядзінец было зменена на «замак», часта падзяляючы яго на «Верхні» (ці «горні») і «Ніжні» (ці «дольні»).

Звычайна размяшчаўся на зручна ўмацаваных месцах, на мысах рэк ці на высокіх пагорках, дадаткова ўмацоўвалі равамі, валамі, мурамі з вежамі і брамамі. У дзядзінцах знаходзіліся княжацкі ці баярскі двор, жыллё дружыннікаў, а таксама рэзідэнцыя духавенства. У час нападаў ворагаў у дзядзінцы хавалася ўсё навакольнае насельніцтва разам з жанчынамі і дзецьмі (магчыма ад гэтага слова і пайшла назва «дзядзінец»). У буйных сярэдневяковых гарадах дзядзінец займаў вялікую плошчу, так у Кіеве ён меў плошчу ў 9 га.

На тэрыторыі Беларусі існавалі дзядзінцы ў Гродне, Віцебску, Полацку і іншых вялікіх гарадах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Архітэктурныя элементы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Фартыфікацыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты