wd wp Пошук:

Гарады Гродзенскай вобласці

У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі[1]:

Карта размяшчэння гарадоў Гродзенскай вобласці

Гарады з насельніцтвам:

— 200 000 і больш — ад 10 000 да 19 999
— ад 100 000 да 199 999 — 9 999 і менш
— ад 20 000 да 49 999

Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.

Гарады Гродзенскай вобласці (Гродзенская вобласць)
АстравецАстравец АшмяныАшмяны БярозаўкаБярозаўка ВаўкавыскВаўкавыск ГроднаГродна ДзятлаваДзятлава ІўеІўе ЛідаЛіда МастыМасты НавагрудакНавагрудак СвіслачСвіслач СкідзельСкідзель СлонімСлонім СмаргоньСмаргонь ШчучынШчучынГарады Гродзенскай вобласці Колькасць гарадоў і іх жыхароў

На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гродзенскай вобласці Беларусі налічвалася 14 гарадоў, сярод якіх 1 горад абласнога падпарадкавання і 13 — раённага[2], у тым ліку:

НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаў
у працэнтах
ЖыхароўЖыхароў
у працэнтах
200 000 і больш17,14 %373 74349,32%
ад 100 000 да 199 00017,14%101 6168,62 %
ад 20 000 да 99 000428,57 %160 39623,52 %
ад 10 000 да 19 999635,71 %79 98610,10 %
9 999 і менш321,43 %21 7523,39 %
Сума15100,00 %737 493100,00 %

На 1 студзеня 2017 года было ўжо 15 гарадоў, у тым ліку 1 горад абласнога падпарадкавання і 14 — раённага[3].

Спіс гарадоў Гродзенскай вобласці

Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[4][5].

Гарады Гродзенскай вобласці

ГербНазва кірыліцайНазва лацініцайРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2018) Змена (2018 да 2009)
1ГроднаHrodnaгорад Гродна327 540373 747 +14,10%
2ЛідаLidaЛідскі97 629 101 616 +4,08%
3СлонімSlonimСлонімскі48 97049 441 +0,96%
4ВаўкавыскVaŭkavyskВаўкавыскі44 16744 004
5СмаргоньSmarhońСмаргонскі36 28337 527 +3,43 %
6НавагрудакNavahrudakНавагрудскі29 33629 424 +0,37 %
7АшмяныAšmianyАшмянскі14 81316 835 +13,66 %
8МастыMastyМастоўскі16 59515 770 −4,31 %
9ШчучынŠčučynШчучынскі15 04215 475 +2,62 %
10Астравец (горад з 2012)AstraviecАстравецкі8 28510 878 +31,31 %
11СкідзельSkidzieĺГродзенскі10 86910 717 −1,46 %
12БярозаўкаBiarozaŭkaЛідскі10 83510 311 −4,85 %
13ІўеIŭjeІўеўскі8 1747 702 −5,77 %
14ДзятлаваDziatlavaДзятлаўскі7 8537 624 −2,93 %
15СвіслачSvislačСвіслацкі6 8866 426 −5,88 %

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 5 мая 1998 года № 154-З «Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь» (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 29 красавіка 2016.
  2. Перепись населения Республики Беларусь. Численность населения областей и районов. Гродненская область. (руск.)
  3. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа. (руск.)
  4. Постановление Государственного комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии Республики Беларусь от 23 ноября 2000 г. № 15 «Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». (руск.)
  5. Tenth United Nations Conference on the Standardization of Geographical Names. The Roman alphabet transliteration of Belarusian geographical names. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Гарады Гродзенскай вобласці