wd wp Пошук:

Вакольны горад

Вакольны горадфартыфікацыйны тэрмін раннефеадальнага перыяду, частка ўсходнеславянскага горада, якая размяшчалася вакол дзядзінца і перавышала плошчу апошняга ў 1,5—3 разы, мела ўмацаванні (валы, равы, вежы, сцены).

Вакольны горад звычайна фарміраваўся ў выніку ўмацавання гандлёва-рамеснага пасада, утвараючы другую лінію абароны горада. Пазней вакольным горадам сталі называць не абарончую агароджу, а частку горада, якую яна абараняла, на ўзор як горадам напачатку звалі толькі дзядзінец, а пасля ўсё паселішча разам. Вакольны горад быў месцам сканцэнтравання свабодных рамёстваў і гандлю. Знаходкі з археалагічных раскопак вакольных гарадоў у большай ступені, чым матэрыялы з раскопак дзядзінцаў, звязаны з рамяством і гандлем.

Знешнія прыкметы вакольнага горада (рэшткі валоў і равоў) захаваліся ў Ваўкавыску, Друцку, Капылі, Клецку, Тураве. Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі вакольных гарадоў праводзіліся ў Віцебску, Полацку, Пінску, Тураве, Друцку, Наваградку, Капылі, Клецку, Мсціславе.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гарады Русі
Катэгорыя·Горадабудаўніцтва
Катэгорыя·Фартыфікацыя