wd wp Пошук:

Зміцер Санько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Санько. Зміцер Санько, ці Дзмітрый Санько́ (31 сакавіка 1949; в. Азярычына, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі біёлаг, мовазнавец, выдавец, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Кандыдат біялагічных навук.

Біяграфія

Выпускнік Азярычынскай школы[1]. Скончыў БДУ па спецыяльнасці малекулярная біялогія. Атрымаў 1-ю прэмію на конкурсе навуковых працаў Інстытута малекулярнай біялогіі (1975 г.). У 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю: тэма — «Даследаванне структуры ДНК пратэінавага комплексу» (навуковы кіраўнік доктар хімічных навук А. Д. Мірзабекаў). Па заканчэнні аспірантуры займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута біяарганічнай хіміі АН БССР.

Ад 1978 да 1995 г. працаваў рэдактарам, старшым рэдактарам, загадчыкам біялагічнай рэдакцыі, намеснікам галоўнага рэдактара акадэмічнага выдавецтва «Навука і тэхніка» (сёння «Беларуская навука»)[2].

Ад 1995 г. працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Тэхналогія»[3].

Дзейнасць

Вядзе грамадскую дзейнасць па адраджэнні беларускай нацыянальнай ідэі. Удзельнічаў у моладзевым грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[4], заснаванні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны[2].

Аўтар кніг «Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем» (Мінск, 1991), «А як па-беларуску? Прыказкі, прымаўкі, фраземы», 125 папулярных выслоўяў" (Мінск, 2016) ды інш. Супольнік Працоўнай групы для ўнармавання беларускага класічнага правапісу («Беларускі клясычны правапіс: Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» Вільня; Менск, 2005).

Укладальнік кніг «Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.» Я. Станкевіча (пры ўчасьці Ант. Адамовіча) (Менск, 1992), «Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу» С. Станкевіча (1994), «Хто адгадае? Беларускія народныя загадкі Архівавана 29 сакавіка 2019.» (Мінск, 2017).

Аўтар ідэі і адзін з укладальнікаў кнігі «100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (Менск, 1993, 1994), а таксама «150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі» (Вільня, 2002), выдавец факсіміле газет «Наша Доля» (1906), «Наша Ніва» (1906—1915, 1920 гг.), “Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка В. Ластоўскага (1924 г.), ініцыятар і каардынатар акадэмічнай серыі «Нашы славутыя землякі»[5].

Навуковы рэдактар, кансультант і рэцэнзент шэрагу тэрміналагічных слоўнікаў[2].

Узнагароджаны медалём Францішка Скарыны (1990)[6], лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2011) (за серыю «Нашы славутыя землякі»[7].

Працы

Кнігі

Артыкулы

Узнагароды

Зноскі

  1. http://www.gorka.by/?p=50563
  2. 1 2 3 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-CNB-a197183&strq=l_siz=20
  3. Ірына Дубянецкая. 60 год Зміцеру Санько // Наша Слова № 12 (903), 25 сакавіка 2009
  4. Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.
  5. Анкета Свабоды: Зьміцер Санько
  6. 1 2 Выпускники биологического факультета. — Минск: БГУ, 2011. С. 231—232.
  7. 1 2 Беларускі ПЭН-Цэнтр назваў лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Члены Таварыства беларускай мовы
Катэгорыя·Біёлагі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Азярычыне
Катэгорыя·Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка