wd wp Пошук:

Беларускі кнігазбор

«Беларускі кнігазбор» — кніжны праект класікі беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь ад старажытнасці да нашых дзён. Заснаваны Міжнародным Фондам «Беларускі кнігазбор» ў 1995 годзе. Асноўная дзейнасць — падрыхтоўка кніг праекта[1]. Галоўны рэдактар праекта — беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Кастусь Цвірка.

У праекце «Беларускі кнігазбор» прадстаўлены найлепшыя творы мастацкай літаратуры, айчыннага літаратуразнаўства і гістарыяграфіі[2]. Праект складаецца з трох серый: мастацкая літаратура, гісторыка-літаратурныя помнікі і пераклады замежнай літаратуры. Самай маштабнай сярод іх з’яўляецца мастацкая літаратура[2].

Гісторыя

17 сакавіка 1995 года выбітнымі беларускімі навукоўцамі і пісьменнікамі як з Беларусі, так і замежжа быў створаны і зарэгістраваны Міжнародны Фонд «Беларускі кнігазбор»[3][4], галоўнай мэтай якога было — збор матэрыялаў і падрыхтоўка да друку аднайменнага 200-томнага кніжнага праекта. Ідэя была распрацавана беларускім пісьменнікам і літаратуразнаўцам Кастусём Цвіркам[5][6]. Сярод заснавальнікаў Фонда былі: Н. Гілевіч, Р. Барадулін, С. Шушкевіч, Р. Гарэцкі, В. Зуёнак, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, А. Клышка, К. Цвірка, Г. Вінярскі, В. Кіпель, Я. Запруднік, А. Баршчэўскі, А. Каўка, В. Сёмуха і іншыя. Нязменнымі кіраўнікамі з’яўляюцца К. Цвірка (прэзідэнт, надалей кіраўнік і галоўны рэдактар) і Г. Вінярскі (выканаўчы дырэктар). У «Беларускі кнігазборы» было два філіяла — у Вільнюсе (кір. Лілея Плыгаўка) і ў СПБ (кір. Мікалай Нікалаеў). Распачыналі дзейнасць тры чалавекі — К. Цвірка (прэзідэнт), Г. Вінярскі (выканаўчы дырэктар) і Марына Адамовіч (гал. бухгалтар і юркансультант).

У 1995 годзе была выдадзена брашура план-каталог серыі. Першай надрукаванай кнігай стала «Ян Чачот. Выбраныя творы» (1996 год)[3][6]. Першыя тамы Фонд выдаваў пры частковай дзяржсубсідыі, пазней — за ўласныя сродкі і пры дапамозе спонсараў. Наклады першых тамоў былі ад 4000 да 10000 («Філаматы і Філарэты»)[7].

У сувязі са змяненнямі ў заканаўстве ў 2006 годзе змяняліся назвы з МФ «Беларускі кнігазбор» на МГА «Беларускі кнігазбор» і на МГА «Белкнігазбор». Пад канец 2018 года Аб’яднанне спыніла сваю дзейнасць, але каардынаванне працы па збору і апрацоўцы матэрыялаў, па падрыхтоўцы да друку кніг праекта «Беларускі кнігазбор» працягвае ПУП «Кнігазбор». З запланавных 200 на стан 2019 года было выдадзена каля 100 кніг[8][9]; шэраг аўтараў выдадзены ўпершыню пасля замоўчвання ў савецкія часы[10].

Выдавецкая дзейнасць

Праект «Беларускі кнігазбор» складаецца з трох асноўных серый[1][11]:

Мастацкая літаратура

Гістарычна-літаратурныя помнікі

Пераклады замежнай класiкі

Узнагароды

Спасылкі

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Кнігазбор (нявызн.) (недаступная спасылка). Oz.by. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 10 лютага 2019.
  2. 1 2 3 Будовіч, Я. Стаўка на перспектыву // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: 20 снежня 2019. — В. 5054. — № 49. — С. 4.
  3. 1 2 Святочная вечарына “Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору” (нявызн.). ЗБС «Бацькаўшчына». Праверана 11 лютага 2019.
  4. Аляксандра Дорская. Выдавец Генадзь Вінярскі: «Беларускі пісьменнік павінен сам займацца сваёй раскруткай» (нявызн.). Будзьма беларусамі! (6 ліпеня 2015). Праверана 6 лютага 2019.
  5. Адам Мальдзіс. Кожны том “Беларускага кнігазбору” — гэта падзея (нявызн.). СБ. Беларусь сегодня (17 МАЯ 2007). Праверана 6 лютага 2019.
  6. 1 2 “Беларускі кнігазбор” адзначае юбілей (нявызн.) (недаступная спасылка). Народная Воля (17 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 11 лютага 2019.
  7. Філаматы і філарэты : зборнiк (нявызн.). НББ. Праверана 10 лютага 2019.
  8. Сяргей Шычко. Пабачыў свет 95-ы том у серыі «Беларускі кнігазбор» (нявызн.). Звязда (29 сакавіка 2018). Праверана 1 сакавіка 2019.
  9. Серия книг «Беларускі кнігазбор» (нявызн.). LiveLib.ru. Праверана 10 лютага 2019.
  10. «Кнігазбор» выдаў «Выбраныя творы» Міколы Ермаловіча (нявызн.). Наша Ніва (11 лістапада 2010). Праверана 10 лютага 2019.
  11. Іна Студзінская. “Беларускі кнігазбор” адзначае юбілей (нявызн.). Радыё «Свабода» (17 сакавіка 2010). Праверана 11 лютага 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Выданні Беларусі
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1995 годзе
Кніжныя серыі