wd wp Пошук:

Кастусь Цвірка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цвірка. Кастусь Цвірка (28 сакавіка 1934, Зялёная Дуброва, Мінская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец.

Біяграфія

Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). У 1958—1959 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Труханавіцкай сярэдняй школе Капыльскага раёна. Быў літсупрацоўнікам раённай газеты «Рудзенская праўда», рэдактарам на Беларускім радыё, старшым метадыстам рэспубліканскага Дома народнай творчасці, старшым інспектарам Упраўлення па распаўсюджванні друку Міністэрства сувязі БССР. У 1972 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР і з таго часу — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1981 г. — старшы рэдактар выдавецтва «Юнацтва», з 1984 г. — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя».

Кандыдат гістарычных навук (1972).

З 1996 г. — кіраўнік і галоўны рэдактар праекта «Беларускі кнігазбор»[1].

Творчасць

Друкуецца з 1951 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці „вясковага лірніка“» (1975). Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш.

Аўтар мастацкіх нарысаў, звязаных з літаратурнымі мясцінамі Беларусі — «Дарога ў сто год» (1974), «Той курган векавечны» (1985), а таксама манаграфіі «Слова пра Сыракомлю» (1975). Суаўтар кнігі «Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму» (1989) (разам з Г.Каханоўскім, Л.Малаш, 1989). Складальнік тома «Вяселле. Абрад» (1978), кнігі ўспамінаў пра З.Бядулю (з Я.Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я.Чачота «Наваградскі замак» (1989)[2], зборніка «Філаматы і філарэты» (1998)[3].

Выступае ў друку з артыкуламі па культуры мовы.

Прызнанне

Гл. таксама

Зноскі

  1. Кастусь Цвірка (нявызн.). ПрайдзіСвет. Праверана 6 лютага 2019.
  2. Цвірка Кастусь (нявызн.). Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік. Праверана 6 лютага 2019.
  3. Філаматы і філарэты (нявызн.). Бібліятэка МДУ ім. А.А. Кулешова. Праверана 6 лютага 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Кандыдаты гістарычных навук
Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Асобы
Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Беларускамоўныя пісьменнікі
Перакладчыкі Беларусі
Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Фалькларысты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Пісьменнікі Беларусі
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Паэты Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Супрацоўнікі выдавецтва «Юнацтва»
Пісьменнікі паводле алфавіта
Мовазнаўцы Беларусі
Этнографы Беларусі
Нарадзіліся 28 сакавіка
Нарадзіліся ў 1934 годзе