wd wp Пошук:

Віктар Карамазаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карамазаў. Віктар Філімонавіч Карамазаў (27 чэрвеня 1934, Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Віктар Філімонавіч Карамазаў нарадзіўся 27 чэрвеня 1934 года ў сям’і настаўніка ў горадзе Чэрыкаў (цяпер Магілёўская вобласць, Беларусь). У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я стала жыць у Крычаве. В. Карамазаў — прадстаўнік «філалагічнага пакалення» ў нашай літаратуры. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта[1] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Пасля заканчэння БДУ[2] ў 1958 годзе Віктар Карамазаў пачаў свой доўгі журналісцкі і пісьменніцкі шлях: працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізму», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў).

У 1962—1963 гг. — уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілеўская праўда». З 1964 года працаваў у Беларускай рэспубліканскай газеце «Звязда» — літсупрацоўнікам; загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ; загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва.

У 1969-71 г. быў літсупрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела культуры газеты «Літаратура і мастацтва», загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў Галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», быў членам сцэнарна-рэдакцыйнай камісіі тэлебачання, сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. З сакавіка 1982 — загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1982-86 г. — кансультант СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969.

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрага дакументальных кінастужак.

Творчасць

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (альманах «Советская Отчизна»). З таго часу творы пісьменніка даволі часта сталі з’яўляцца ў друку і выходзіць асобнымі кнігамі прозы: першы зборнік апавяданняў «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Спіраль» (1974), дзе сцвярджаецца дабрыня, духоўнуая годнасць чалавека, «Дзень Барыса і Глеба» (1981), зборнік выбранай прозы «Дзяльба кабанчыка» (1988), аповесці «Краем белага шляху» (1984), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991), «З вясною ў адным вагоне» (2002), раманы «Пушча» (1979) і «Бежанцы» (1990). У 1997 годзе былі выдадзены выбраныя творы ў двух тамах. Выходзілі таксама зборнікі публіцыстыкі. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Лімінскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць «Дзень Барыса і Глеба» (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман «Бежанцы» (часопіс «Полымя», 1990). Аповесць «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці «Краем белага шляху» (1992) тэма Чарнобыльскай трагедыі. Выйшла некалькі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці шэрагу беларускіх і расійскіх мастакоў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, С. Ю. Жукоўскага, Г. Х. Вашчанка, А. С. Бархаткова, М. В. Неўрава.

Аўтар нарысаў (зборнік «Вясёлка сярод зімы», 1978), кнігі публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе…» (1989).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрагу дакументальных кінастужак.

Узнагароды

Пісьменнік з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя К. Каліноўскага (1990) за кнігу публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе», узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Бібліяграфія

Зборнікі прозы

Зборнікі публіцыстыкі

Раманы

Кнігі пра мастакоў

Сцэнарый

Выданні Віктара Карамазава ў перакладзе на рускую мову

Экранізацыi

Зноскі

  1. http://philology.bsu.by/by/
  2. https://bsu.by/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрыкаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР