wd wp Пошук:

Аляксей Канстанцінавіч Каўка

Аляксей Канстанцінавіч Каўка (нар. 20 верасня 1937, в. Машчаліна, Чэрвеньскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971).

Біяграфія

Скончыў БДУ (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 года на культурна-асветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971-1979 і 1983-1987 гадах у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР, у 1979-1982 гадах прадстаўнік Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. 3 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Советское славяноведение», з 1989 года ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай АН.

У 1976-77 гадах напісаў “Ліст да рускага сябра” — палемічны твор пра стан беларускай мовы і парушэнне моўных правоў у Савецкай Беларусі. Ліст распаўсюджаваўся самвыдатам, патрапіў у Польшчу, затым — у Лондан, дзе быў выдадзены паралельна на рускай і англійскай мовах у 1979 годзе.[1][2]

Навуковая дзейнасць

Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносін. 3 канца 1970-х гадоў распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, творчасці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш. Укладальнік літаратурна-навуковых штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).

Узнагароды

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Letter to a Russian friend: a ‘samizdat’ publication from Soviet Byelorussia. London: Association of Byelorussians in Great Britain.
  2. Сяргей Дубавец “Ліст да расейскага сябра”. Радыё Свабода (17 жніўня 2005).
  3. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Літаратуразнаўцы Беларусі
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вучоныя паводле алфавіта
Кандыдаты гістарычных навук
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1937 годзе
Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН
Нарадзіліся 20 верасня
Дактары філалагічных навук
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Дысідэнты Беларусі
Асобы
Выпускнікі БДУ