wd wp Пошук:

Вінцук Адважны

Вінцук Адважны, сапр. Язэп Станіслававіч Германовіч (20 лютага (4 сакавіка) 1890, м. Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні — 26 снежня 1978, Лондан; Псеўданімы: Unuk Wіncuk. Ветрагон Лявон, Адважны Вінцук, Хлопчык з-пад Горадні; Крыптанімы: В. Адв.; A. W.; А. В.; W. A.) — беларускі пісьменнік, каталіцкі святар усходняга абраду, паэт, публіцыст.

Біяграфія

Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 18981902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпастырскую дзейнасць як вікарый у мясцовасці Далістова Беластоцкага павета. Пазней працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканата (Беласток, Крынкі, Мсцібава, Вялікая Лапеніца). У 1920 г. перабраўся ў Слонімскі павет.

У 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну з беларускіх школ, у касцёле гаварыў казанні на беларускай мове. У 1921 - 1924 гадах служыў пробашчам у мястэчку Лужкі Дзісенскага павета, у катэхізацыі дзяцей і пропаведзях карыстаўся беларускай мовай, запомніўся мясцовым жыхарам дабрачыннасцю, дапамагаючы бедным. Яго беларускасць выклікала незадавальненне ў мясцовай польскай грамадскасці, кс. Германовіч стаў аб’ектам нападак у польскай нацыяналістычнай газеце “Dziennik Wileński” [крыніца?]. У 1924 годзе кс. Язэп Германовіч пераехаў у Друю, дзе ўступіў у ордэн марыянаў. Пачаткова выконваў абавязкі пробашча Друйскай парафіі, пазней быў магістрам навіцыяту ў Друйскім кляштары марыянаў і, акрамя таго, настаўнікам рэлігіі і лацінскай мовы ў Друйскай гімназіі. Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку, пісаў пад псеўданімам Вінцук Адважны. Празаічныя і паэтычныя творы Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»). Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі.

З 1932 на місіянерскай працы ў Харбіне (Маньчжурыя), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі.

У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 г. установа была закрытая, а Германовіч дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу, адкуль у хуткім часе зноў выехаў у Харбін. У 1948 арыштаваны кітайскай паліцыяй па загадзе камуністычных ўладаў і перададзены савецкім органам бяспекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзіўся ў зняволенні ў Сібіры.

Надмагільны помнік на магілах архім. Льва Гарошкі і а. Язэпа Германовіча на могілках св. Панкрата ў Лондане (2008)

Па вызваленні ў 1955 г. выехаў у Польшчу, пад канец 1959 — у Рым, а неўзабаве прыбыў у лонданскі Дом Марыянаў. Ад 1962 г. быў цягам некалькі гадоў дырэктарам школы-інтэрнату Св. Кірылы Тураўскага. У 1964 г. аднавіў выданне рэлігійна-грамадскага часопіса «Божым шляхам» (Лондан), рэдактарам якога заставаўся амаль да смерці. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Пра сваё знаходжанне ў лагерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква», якія выклікалі вялікую цікавасць, былі апублікаваныя на беларускай, італьянскай, польскай, літоўскай мовах. Архіў дзеяча захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны.

Памёр 26 снежня 1978 года ў Лондане.

Цікавыя факты

Бібліяграфія

Вінцук Адважны — Байкі (1973, Лондан)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Памерлі ў Лондане
Нарадзіліся 4 сакавіка
Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Нарадзіліся ў Гальшанах
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Памерлі 26 снежня
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Публіцысты паводле алфавіта
Памерлі ў 1978 годзе
Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Постаці беларускай эміграцыі
Пісьменнікі Беларусі
Нарадзіліся ў 1890 годзе
Паэты паводле алфавіта
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Паэты Беларусі
Пахаваныя ў Англіі
Публіцысты Беларусі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі ў 1976 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак