wd wp Пошук:

Ян Скрыган

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скрыган. Ян (Янка) Скрыга́н[2], сапр. Іван Аляксеевіч Скрыган (16 лістапада 1905, в. Труханавічы (цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць) — 18 верасня 1992; Псеўданімы: Аўлас, Відук, Я. Відук, Ян Відук, Дзед АўласП. Броўкам), Крушына, Я. Крушына, Пірат) — беларускі пісьменнік, паэт, навеліст, нарысіст, публіцыст і крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 лістапада 1905 года ў вёсцы Труханавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай царкоўнапрыходскай школе, потым вучыўся ў Слуцку ў Беларускай гімназіі і сельскагаспадарчым тэхнікуме.

У 1924 г. Ян Скрыган стаў супрацоўнікам слуцкай акруговай газеты «Вясковы будаўнік». Пасля ліквідацыі акругі і пераезду ў Расоны працаваў загадчыкам Народнага дома пры выканкоме, затым — у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына», дзе пазнаёміўся з П. Броўкам. У 1932 г. закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Літаратурна-мастацкая камуна». Будучы студэнтам, займаўся грамадска-палітычнай работай: у 1929 г. выязджаў у Магілёўскую вобласць на калектывізацыю, у 1930 г. з брыгадай супрацоўнікаў газеты «Звязда» працаваў на Гомсельмашы па наладжванні сістэмнай арганізацыі заводскага жыцця, назіранні над якім перададзены ў кнігах нарысаў. У 1933—1936 гг. працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва».

13 лістапада 1936 г. Яна Скрыгана арыштавалі па абвінавачанні ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці» і засудзілі на дзесяць гадоў пазбаўлення волі з высылкай у Сібір (Кемераўская вобласць). У 1946 г. ён быў вызвалены, аднак пазбаўлены грамадзянскіх правоў на пяцігадовы тэрмін. Працаваў на пасадзе бухгалтара на гідролізным заводзе ў Фергане, на сланцахімічным камбінаце ў Эстоніі, куды пераехаў, каб быць бліжэй да Беларусі, дзе яму было забаронена жыць. 25 чэрвеня 1949 г. зноў арыштаваны і высланы ў Сібір, у Сухабузімскі раён, дзе працаваў бухгалтарам у райкамгасе і МТС.

У снежні 1954 года з Івана Аляксеевіча Скрыгана былі зняты ўсе абвінавачанні, ён быў поўнасцю рэабілітаваны і адноўлены ва ўсіх правах. Пасля вяртання ў Мінск пісьменнік актыўна ўключыўся ў літаратурную дзейнасць: працаваў рэдактарам у Дзяржвыдавецтве БССР, літкансультантам Саюза пісьменнікаў, рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». Як добры знаўца мовы быў запрошаны галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя» П. Броўкам на пасаду загадчыка літаратурна-кантрольнай рэдакцыі (1967—1975). Працаваў адказным сакратаром камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1975—1985).

Памёр 18 верасня 1992 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.

Творчасць

Дэбютаваў Ян Скрыган вершамі ў 1925 г. Творчы шлях Скрыгана-празаіка пачаўся з апавядання «Таіса» (1927) і аповесці «Затока ў бурах» (1929, дапрацоўвалася ў 1956 г.). Ян Скрыган адрозніваўся арыентаванасцю на традыцыю, вострым адчуваннем мовы, любасцю да роднага слова, імкненнем вучыцца, а не вучыць.

Ян Скрыган — адзін з першапраходцаў беларускага нарыса як новага літаратурнага жанру, і гэта малая форма стала ўзорам яго надзвычайна лінгвістычна багатай і глыбока нацыянальнай творчасці. У 1929 г. выходзіць у свет адзін з першых нарысаў — «Новая зямля», у хуткім часе з’яўляюцца зборнікі нарысаў — «Шугае сонца» (1930), «Права на энтузіязм» (1932), «Недапісаны профіль» (1932). Далейшая творчая дзейнасць пісьменніка знаходзіць працяг у зборніку апавяданняў «Сустрэчы» (1935), які характарызуецца выдатным валоданнем мовай, асабліва сваім родным слуцкім дыялектам, добрым адчуваннем часу, патрыятызмам, маральнымі прынцыпамі.

Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Апавяданні» (1956), «Наталя» (1957), «Няпрошаная сляза» (1958), «Скажы адно слова» (1961), «Свая аповесць» (1964), «Кругі» (выбранае, 1969), «Кругі» (аповесць з дасказамі, 1986).

Напісаў кнігі ўспамінаў, партрэтаў, нататак і артыкулаў па праблемах літаратурнага майстэрства і культуры мовы «Ранішнія росы» (1965), «Некалькі хвілін чужога жыцця» (1979, 1990). Пераклаў на беларускую мову кнігі і асобныя творы А. Астроўскага, М. Горкага, І. Буніна, Ф. Гладкова, К. Федзіна, І. Бабеля, а таксама ўкраінскіх, літоўскіх, латышскіх, эстонскіх (у т.л. Ф. Тугласа) пісьменнікаў.

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1011714965 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Культура Беларусі: энцыклапедыя. — Т.6 — Мн., 2015. — С.351

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (41):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Пахаваныя на Паўночных могілках
Паэты Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Памерлі ў Мінску
Слуцкая філія Маладняка
Асобы
Рэабілітаваныя ў СССР
Нарадзіліся ў 1905 годзе
Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Памерлі 18 верасня
Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Літаратуразнаўцы Беларусі
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Беларускамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся 16 лістапада
Памерлі ў 1992 годзе
Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Крытыкі паводле алфавіта
Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Публіцысты Беларусі
Крытыкі Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ