wd wp Пошук:

Таццяна Будовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барадуля. Таццяна Будовіч (сапр.: Таццяна Васільеўна Барадуля; нар. 12 студзеня 1977, Мінск) — беларуская паэтэса, літаратурны крытык, парадыст. Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].

Біяграфія

Скончыла школу № 154 у 1994 годзе. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт»[2].

У 2005 г. завочна скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Працуе навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Максіма Багдановіча[2].

Мае 3-ці спартыўны разрад па альпінізму і парашутным спорце[2].

Замужам. Гадуе двух сыноў.

Творчасць

Творчы шлях пачынала з вершаў, пасля звярнулася да крытыкі. Піша прозу, часам звяртаецца да жанру пародыі[3] (пад псеўданімам Тадора Шпілька).

Першая вершаваная публікацыя з’явілася ў 1995 г. у часопісе «Першацвет»[2]. Падборкі яе вершаў друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка», газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Наша ніва» і інш. У 2002 г. у выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшла яе кніга паэзіі «Дуэль паглядаў». Літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі неаднаразова друкаваліся ў газеце «Новы час» (дадатак «Літаратурная Беларусь»).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Барадуля, Таццяна Васільеўна(нявызн.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 21 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 4 Таццяна Будовіч-Барадуля(нявызн.). Kamunikat.org. Праверана 21 жніўня 2019.
  3. Бадак А. Таццяна Будовіч-Барадуля. Рытуал(нявызн.). Звязда (29 ліпеня 2017). Праверана 21 жніўня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута сучасных ведаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ