wd wp Пошук:

Мікалай Віктаравіч Нікалаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нікалаеў. Мікалай Віктаравіч Нікалаеў (нар. 21 лютага 1955, Шчучын) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1997). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна[1].

М. Нікалаеў — адзін з заснавальнікаў і членаў прэзідыуму Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, адзін з стваральнікаў і член Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу.

Біяграфія

Скончыў БДУ, спецыяльнасць «гісторыя, археалогія» (1977). Працаваў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР, удзельнічаў у раскопках старажытнага Навагрудка, Старой Ладагі. З 1978 года ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы — навуковы супрацоўнік, загадчык аддзелу.

У 1988 годзе ў Санкт-Пецярбургу абараніў кандыдацкую дысертацыю «Славянская рукапісная кніга на беларускіх землях у XIV—XVIII стст.», у 1997 — доктарскую дысертацыю «Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага».

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю культуры Беларусі, беларускае мастацтва, гісторыю праваслаўнай царквы ў Беларусі.

Пераклаў на беларускую мову працу І. Грыгаровіча «Беларуская іерархія» (1992). Аўтар манаграфіі «Палата кнігапісная» (1993), прысвечанай пытанням традыцый кніжнай культуры Беларусі, гісторыі старажытная кірылічнай кнігі, богаслужбовых кніг на лацінскай мове, беларускай рукапіснай кнігі[2].

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. novogrudok.gov.by Архівавана 14 кастрычніка 2020.
  2. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Навагрудскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інтытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучыне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ