wd wp Пошук:

Міхась Лынькоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лынькоў.

Юбілейная манета Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Міхася Лынькова

Міхал (Міхась) Ціханавіч Лынькоў (30 лістапада 1899, в. Зазыбы 2, цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 21 верасня 1975, Мінск) — беларускі пісьменнік, Народны пісьменнік БССР (1962).

Біяграфічны нарыс

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Скончыў Старасельскае народнае вучылішча, Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1917). Настаўнічаў у Ліпініцкай земскай школе (цяпер Буда-Кашалёўскі раён). У 1919—22 служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне, у разгроме атрадаў С. Булак-Балаховіча. Настаўнічаў у вёсцы Свержань Рагачоўскага р-на. У 1925—28 гг. — адказны сакратар рэдакцыі, намеснік рэдактара, у 1928—30 гг. — рэдактар бабруйскай акруговай газеты «Камуніст». Быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП. Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930—32 гг.), сакратаром аргкамітэта (1932—34 гг.), галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933—41 гг.), старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў БССР (1938—48 гг.). Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь (1939), рэдагаваў газету «Беларуская звязда» — орган палітупраўлення Беларускага фронту. У 1941—42 гг. — рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах). У 1943—46 гг. і 1949—52 гг. — дырэктар Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР. Абіраўся кандыдатам у члены ЦВК БССР (1921—1931 гг.), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання (1940—1945 гг.). Як член дэлегацыі БССР неаднаразова ўдзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН. Акадэмік АН БССР. Член Саюза Пісьменнікаў СССР (1934—75 гг.).

Сям’я

Сям’я М. Лынькова, жонка яўрэйка Ханна Абрамаўна і сын Марык, былі расстраляна немцамі ў верасні 1941 г. у Старадарожскім раёне. Разам з імі была расстраляная і сям’я брата Рыгора — жонка з дачкой[1]. У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг гэты трагічны факт.

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1919 годзе (смаленская газета «Борьба»), першыя апавяданні — у 1926 годзе (бабруйская газета «Камуніст» і зборнік бабруйскага філіяла «Маладняка» — «Уздым»). Выйшлі зборнікі прозы «Апавяданні» (1927), «Гой» (1929), «Андрэй Лятун» (1930), «Саўка-агіцірнік» (1933), «На вялікай хвалі» (1934), «Баян» (1935), «Сустрэчы» (1940), «Астап» (1944), «Апошні зверыядавец» (аповесць, 1930), «За акіянам» (нататкі, апавяданні, нарысы, 1962), раман «На чырвоных лядах» (1934) і раман-эпапея ў 4 кнігах «Векапомныя дні» (1958, 2-е перапрацаванае выданне ў 1969), нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), апавяданне «Агні Танганьікі» (1957), «Выбраныя творы» (1931, 1934, 1952), «Выбраныя апавяданні» (1938, 1941, 1947), Зборы твораў у 4-х (1967—68) і ў 8 тамах (1981—85).

Для дзяцей выдадзены кнігі «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937, аповесць экранізавана ў 1957), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940), «Апавяданні» (1946, 1948, 1960, 1966, 1973, 1974, 1988).

М. Лынькову належаць літаратуразнаўчыя працы «Беларуская літаратура за 30 год» (1948, на беларускай і рускай мовах), «Вобраз Сталіна ў беларускай мастацкай літаратуры» (1950), «Якуб Колас» (1952), «Летапіс эпохі: Беларускай савецкай літаратуры пяцьдзесят год» (1968), зборнік артыкулаў «Літаратура і жыццё» (1978), кніга «Публіцыстыка» (1980).

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. Горкага, М. Ціханава і інш.

Выбраная бібліяграфія

Узнагароды

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. Народны пісьменнік БССР (1962). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968) за раман «Векапомныя дні».

Ушанаванне памяці

12.1.1976 Пастановай Савета Міністраў БССР Крынкаўскай школе (Лёзненскі раён) было прысвоена імя М. Ц. Лынькова. У школе створаны музей, які налічвае больш за 600 экспанатаў, у тым ліку каля 300 арыгінальных. Сярод іх асабістыя рэчы пісьменніка — кепка, гальштук, значок «Выдатнік народнай асветы БССР», дэпутацкі білет.

Імя М. Лынькова носіць вуліца ў Мінску.

Зноскі

  1. Аповяд Таццяны Буднік

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Перакладчыкі Беларусі
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Бабруйская філія Маладняка
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Асобы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Нарадзіліся ў 1899 годзе
Нарадзіліся ў Віцебскім павеце (Расійская імперыя)
Кавалеры ордэна Леніна
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Літаратуразнаўцы Беларусі
Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Памерлі ў Мінску
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Памерлі 21 верасня
Народныя пісьменнікі Беларускай ССР
Нарадзіліся 30 лістапада
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Памерлі ў 1975 годзе
Члены КПСС
Беларускамоўныя пісьменнікі
Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Пісьменнікі Беларусі
Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў