wd wp Пошук:

Над Нёманам

Над Нёманам (польск.: Nad Niemnem) — раман Элізы Ажэшкі.

Апісвае панараму беларуска-польскага жыцця ў ваколіцах Гродна і Вільні пасля паўстання 1863—1864 гадоў. Упершыню раман друкаваў часопіс «Tygodnik Ilustrowany» (Ілюстраваны штотыднёвік) у нумарах ад студзеня да снежня 1887 года. Асобнай кніжкай твор выдадзены ў 1888 годзе.

На беларускую мову раман упершыню перакладзены Анатолем Бутэвічам у 2003 годзе (выдавецтва «Мастацкая літаратура»).

Цікавыя факты

Паводле падання магілы герояў рамана Яна і Цэцыліі знаходзяцца на паверхні заходняга схілу рова Яна і Цэцыліі, размешчанага каля заходняй ускраіны в. Багатырэвічы Мастоўскага раёна[1].

Зноскі

  1. Роў Яна і Цэцыліі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раманы на польскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кнігі 1887 года
Катэгорыя·Творы Элізы Ажэшка
Катэгорыя·Літаратурныя творы, перакладзеныя на беларускую