wd wp Пошук:

Авіяспецыялісты былых савецкіх рэспублік у Афрыцы

Ацэнкі колькасці авіяспецыялістаў былых савецкіх рэспублік на заробках у Афрыцы.

  • Федэральная авіяцыйная служба Расіі
    як мінімум 10 000 чалавек з усіх рэспублік (1990-я)
  • Асацыяцыя лётнага складу Расіі
    400 чалавек з усіх рэспублік (1992—2001 гг.)
     Расія: 500 альбо больш чалавек (2011 г.)
  • Прафсаюз лётнага складу Расіі
     Расія: 200 чалавек (2011 г.)
  • Украінскія дадзеныя
     Украіна: 700 чалавек (2007 г.)
  • Газета «Наша версия»
    звыш за 2 000 чалавек з усіх рэспублік (2011 г.)

Авіяспецыялісты былых савецкіх рэспублік, якія сталі ахвярамі розных інцыдэнтаў на заробках у Афрыцы.

  • Паводле інфармацыі Асацыяцыі лётнага складу Расіі за 1992—2001 гг.
    прынамсі 200 палонных і загінуўшых з усіх рэспублік
  • Паводле няпоўнай інфармацыі зборнага спісу «Новай газеты» і іншых крыніц за 1996—2018 гг.[⇨]
     Расія: больш чым 36 загінулых, 10 параненых, 2 параненых і арыштаваных, 33 арыштаваных альбо палонных, некалькі поўных экіпажаў прапалі без вестак
     Беларусь: 23 загінулых, 3 параненых, 12 арыштаваных, 4 палонных
     Украіна: больш чым 12 загінулых, 1 паранены, 8 арыштаваных
     Малдова: 1 загінулы, 6 зніклых без вестак
     Грузія: 1 паранены, 1 паранены трапіў у палон і загінуў
     Кыргызстан: прынамсі 1 загінулы
     Казахстан: 1 загінулы
     Арменія: 1 загінулы
    Грамадзянства невядома: 5 загінулых
    Грамадзяне краін Афрыкі, пацярпелыя разам з імі (прыналежнасць, за выключэннем тагалезцаў і суданцаў, пастаўлена па месцы інцыдэнту)
     ДР Конга: 3 лётчыкаў, 547 пасажыраў і 44 загінуўшых на зямлі, 303 параненых
     Экватарыяльная Гвінея: 54 пасажыры загінулі
     Ангола: 7 пасажыраў і 12 загінулых на зямлі
     Тога: 19 пасажыраў загінулі
     Судан: 2 членаў экіпажа загінулі, 1 паранены
     Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка: 2 загінулых

У 1990-я і 2000-я гады ў краіны Афрыкі з былых савецкіх рэспублік адбыўся наплыў авіяспецыялістаў, што было выклікана цяжкім эканамічным становішчам пасля распаду СССР. Іх дзейнасць часцей за ўсё ажыццяўлялася па кантрактах з прыватнымі кампаніямі. Пілоты і тэхнікі працавалі як у грамадзянскай, так і ў ваеннай авіяцыі. Многія загінулі ў авіякатастрофах, узброеных канфліктах ці ж зусім прапалі без вестак.

Перадгісторыя

У пачатку 90-х значная частка высокакваліфікаваных спецыялістаў ваенна-абароннага комплексу і авіятараў былога СССР апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Абвальнае скарачэнне перавозак выкінула з грамадзянскай авіяцыі тысячы лётчыкаў і тэхнікаў. У аэрапортах засталіся тысячы непатрэбных самалётаў і верталётаў[1]. Пазней да ўсяго гэтага дадалося яшчэ і скарачэнне старога парку савецкіх лятальных апаратаў з заменай на заходнія ўзоры. Кіраўніцтва, не жадаючы марнавацца на перанавучанне сталых спецыялістаў, больш ахвотна набірала маладых, якія ўжо ўмелі эксплуатаваць замежную авіятэхніку[2].

Беспрацоўныя спецыялісты падаліся ў прыватныя кампаніі, якія ўзніклі на базе дзяржаўных гаспадарств. Некаторыя сыходзілі ў замежныя прадпрыемствы. Так, напрыклад, у пачатку 90-х гадоў у Маскве з’явілася некалькі пунктаў найму пілотаў. Адным з самых папулярных месцаў была гасцініца «Космас». Тут эмісары замежных авіякампаній прапаноўвалі авіятарам работу, часцей за ўсё за мяжой. Вярбоўшчыкі абяцалі задатак да $1 тыс. наяўнымі і зарплату ад $ 1, 5 тыс. у месяц[1]. Былі расцэнкі і ў тры тысячы. Для параўнання, у Расіі і СНД па тых часах авіяспецыялісты атрымлівалі па 50—100 долараў[3].

І айчынныя, і замежныя кампаніі актыўна працавалі ў краінах афрыканскага кантынента, дзе транспартная інфраструктура была недастаткова развіта ў сілу эканамічнай адсталасці, складанай і нестабільнай ваенна-палітычнай абстаноўкі[3].

Дзейнасць

Па словах прэзідэнта асацыяцыі лётнага складу Расіі Анатоля Кочура, у 1990-я за мяжу з’ехалі каля 7 тыс. лётчыкаў і тэхнікаў былога СССР, з якіх 400 — у Афрыку[1]. Федэральная авіяцыйная служба Расіі заяўляла пра мінімум дзесяць тысяч пілотаў, штурманаў, бортінжынераў, спецыялістаў наземнага абслугоўвання па ўсім кантыненце[4]. У 2007 годзе ва Украіне заявілі аб парадку 700 сваіх суайчыннікаў, што працуюць як авіяспецыялісты ў Афрыцы. На 2011 год прафзвяз лётнага складу Расеі меў звесткі аб 300 пілотах, а асацыяцыя лётнага складу — 500 і больш сваіх авіятараў на «чорным кантынгенце». У газеце «Наша версия» агульная колькасць авіятараў з усёй постсавецкай прасторы ацэньвалася ў звыш за дзве тысячы чалавек[5].

У Анголе (па дадзеных амбасады РФ на сярэдзіну 90-х і пачатак нулявых) дзейнічалі звыш за 20 экіпажаў расійскіх, украінскіх, малдаўскіх і беларускіх лётчыкаў[3].

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, паводле інфармацыі «Новай газеты», на 2007 год па кантрактах з прыватнымі авіякампаніямі работалі самастойна парадку двухсот пілотаў з краін СНД, плюс некалькі кангалезскімі авіякампаній (такіх як Malila Airlift, Service Air, Africa One і іншыя) эксплуатавалі самалёты «Ан» з расійскімі экіпажамі. У суседняй Рэспубліцы Конга лётчыкі з Расіі таксама ляталі па ўсёй краіне, уключаючы малыя прымежныя паселішчы. У іх меліся дзве асноўныя базы — у сталіцы Бразавіле і ў горадзе Пуэнт-Нуар. Яшчэ 40 расійскіх пілотаў некаторы час жылі ў будынку гандлёвага прадстаўніцтва РФ у сталіцы Анголы Луанда, адкуль ляталі ў тым ліку і ў суседнюю Намібію. У ёй быў пункт базавання ў горадзе Андангва, а ў аэрапорце партовага горада Уолвіш-Бей работалі лётчыкі з Екацярынбургу, што займаліся савецкіх самалётаў з Анголы[6].

Расійскія і ўкраінскія лётчыкі ў 2000-х наладзілі авіязносіны паміж Джыбуці, Самалі і Эфіопія. Іх можна было сустрэць у гарадах Бусасо, Дырэ-Дауа, Бахр-Дар і Адыс-Абеба[6].

Таксама прысутнасць авіяспецыялістаў з былых савецкіх рэспублік заўважана ў Ліберыі, Малі, Чадзе, Сьера-Леоне, Лівіі, Кот-д’Івуары, Эрытрэі, Марока, ПАР, Мазамбіку, Гвінеі, Экватарыяльнай Гвінеі, Судане, Кеніі і Угандзе[6].

У Афрыцы былыя савецкія лётчыкі перавозілі тавары народнага спажывання, паліва, матэрыялы для будаўніцтва, а таксама зброю[7]. Работалі яны і на афіцыйныя органы і дэпартаменты афрыканскіх дзяржаў, займаючыся перавозкамі ў іх інтарэсах[6]. Распаўсюджанымі былі таксама пасажырскія рэйсы, якія часта суправаджаліся рознымі парушэннямі, у прыватнасці, перагрузам. Лётчыкі імкнуліся пасадзіць як мага больш чалавек, каб атрымаць вялікую выручку, але часам гэта прыводзіла да авіякатастрофаў[3]

Сярод лётчыкаў вылучыліся тры асноўныя катэгорыі: кантрактнікі па лініі нафтавых і алмазаздабыўных вытворчых карпарацый, работнікі ААН і іншых міжнародных арганізацый па дамове, а таксама адзіночкі[8].

У пачатку 2000-х аператыўнікі ўпраўлення «Т» (контрразведніцкае забеспячэнне транспарту) Дэпартамента эканамічнай бяспекі расійскай ФСБ канстатавалі[4]:

" Выкарыстанне расійскіх самалётаў за мяжой, асабліва ў афрыканскіх краінах, прыводзіць да сур’ёзнай палітычнай і эканамічнай шкоды для Расіі... Трэба глядзець праўдзе ў вочы: расійскія самалёты перавозяць у Афрыцы і зброю, і боепрыпасы, і наркотыкі. "

Авіякатастрофы

 Ангола

 ДР Конга

 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

 Рэспубліка Конга

 Самалі

 Судан

 Сьера-Леонэ

 Танзанія

 Уганда

 Чад

 Экватарыяльная Гвінея

Арышты і палоны

Інцыдэнты ў Анголе

Асноўны артыкул: Грамадзянская вайна ў Анголе У 1990-я самым небяспечным рэгіёнам сярод авіятараў постсавецкай прасторы лічылася Ангола. Асноўную пагрозу ўяўляла складаная ваенна-палітычная абстаноўка ў краіне. Зацяжны канфлікт з апазіцыйнай ўзброенай групоўкай УНІТА, якая кантралявала ў тыя гады траціну тэрыторыі дзяржавы, рабілі палёты ў некаторых правінцыях небяспечнымі. Паўстанцы ў імкненні дэстабілізаваць сітуацыю і паўплываць на кіруючы рэжым збівалі грамадзянскія самалёты. Выжыўшых пілотаў альбо расстрэльвалі, альбо бралі ў закладнікі з мэтай абмяняць на сваіх палонных баевікоў або дамагчыся іншых саступак з боку ўладаў[3].

Толькі за чатыры месяцы 1999 года ў Анголе было збіта 8 самалётаў з расійскімі экіпажамі. З іх выжылі толькі пяць чалавек, якія былі вызваленыя праз месяцы ў выніку доўгіх перамоваў з апазіцыяй, у тым ліку пры садзейнічанні міжнародных арганізацый. Усяго ў 90-я гады ў Анголе загінула і прапала без вестак 17 экіпажаў. Сярод зніклых — малдаўскі Ан-72 (на борце было шэсць авіятараў), зніклы ў снежні 1997, і Ан-26Б авіякампаніі «Пермскія маторы», пілатуемы расійскім экіпажам, які страцілі ў 1998-м. Агульная колькасць зніклых машын і экіпажаў дасягае васьмі[3].

Узброеныя канфлікты

Асноўны артыкул: Найміты з былых савецкіх рэспублік у Афрыцы Многія былыя лётчыкі ваеннай авіяцыі, нанятыя па індывідуальных кантрактах альбо пад заступніцтвам сваіх уладаў, прынялі ўдзел у баявых дзеяннях. У асобных выпадках гэта былі ваенныя спецыялісты з дзеючых Узброеных Сіл, накіраваныя па дзяржаўнай лініі.

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Авторский коллектив: Леонид Заварский, Кирилл Дранцов, Елена Миклашевская, Андрей Смирнов, Гульчачак Ханнанова, Роман Голубев. Воздушные наемники // Коммерсантъ Деньги : журнал. — № 35(339). — 5 сентября 2001
  2. 1 2 3 Почему белорусские летчики работают и гибнут в Африке? (Фото)
  3. 1 2 3 4 5 6 Павел Мунтян. Таинственные исчезновения, рабство, богатство, страх и риск: Как молдавские пилоты работают в Африке // Комсомольская правда, 24 января 2021.
  4. 1 2 Владимир Воронов, Павел Мороз. Слуги смерти: Русские наёмники в Африке // Собеседник : газета. — 28 мая 2001.
  5. Руслан Горевой. На африканцев работают до тысячи российских пилотов // Наша версия : газета. — 12 апреля 2011.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 Дарья Пыльнова, Дмитрий Шкрылев. Сотни «пилотов удачи» // Новая газета : газета. — №26 (36). — 12 июля 2007.
  7. «Не ходите, парни, в Африку летать». Невероятная судьба лётчика Месилова
  8. Дарья Пыльнова, Дмитрий Шкрылев. Наши гастарбайтеры в Африке // Новая газета : газета. — 12 июля 2007.
  9. 1 2
  10. 1 2 3 Ремонт и модернизация штурмовиков Су-25 ДРК в Барановичах
  11. Наталия Николаева. РОССИЙСКИЙ ЭКИПАЖ АН-26 ПОГИБ В АФРИКЕ // Лидер ньюс, 21 декабря 2018.
  12. Белорус и россиянин погибли в Конго // СБ. Беларусь сегодня, 19 июля 2012
  13. 1 2 В Судане при взлете из аэропорта Хартума разбился транспортный Ил-76, экипаж погиб
  14. 23 марта погибли экипажи Игоря Вашкевича и Константина Знака
  15. Сяргей Расолька. Афрыканская эпапея беларускіх верталётчыкаў // Звязда : газета. — 28 жніўня 2017.
  16. Русские наёмники — от Африки до Сирии
  17. Командировка в Африку
  18. Михаил Жирохов. Война в воздухе на Африканском Роге // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004 .
  19. Война Эфиопии и Эритреи: первая российско-украинская Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  20. СМИ: в расправе над ливийскими повстанцами, возможно, участвуют наемники из Белоруссии (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2020.
  21. Эксперт: В Ливии могут воевать белорусские летчики, штабисты и снайперы
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Авіяцыя
Катэгорыя·Транспарт у Афрыцы
Катэгорыя·Постсавецкая прастора