wd wp Пошук:

Рух 23 сакавіка

Рух 23 сакавікакангалезская паўстанцкая групоўка, утвораная на базе НКНА. Прадстаўляе інтарэсы этнічнай меншасці тутсі і дзейнічае на ўсходзе краіны. Сваю назву атрымала ад даты мірных перамоваў 2009 года, калі паўстанцы-тутсі былі легалізаваныя і ўліліся ў склад дзеючай арміі.

Аднак у красавіку 2012 года баевікі зноў паднялі паўстанне. Яго лідэрам стаў генерал Боска Нтаганда[1]. Летам 2012 года да падаўленьня бунту тутсі далучыліся войскі ААН[2].

20 лістапада 2012 года паўстанцам удалося атрымаць буйную перамогу, захапіўшы адміністрацыйны цэнтр Гома[3]. Як паведамлялася, падтрымку паўстанцам аказвалі ўрада Уганды і Руанды[4]

Пазней у самой паўстанцкай групоўцы адбыўся раскол і Боска Нтаганда, маючы асцярогі наконт свайго жыцця, здаўся ў амерыканскае консульства ў Руандзе.

5 лістапада 2013 года пасля цяжкага ваеннага паражэння рух самараспусцілася.

12 снежня ўлады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга падпісалі з групоўкай M23 мірнае пагадненне. Цырымонія падпісання, якая адбылася ў Кейптаўне, павінна была адбыцца яшчэ 11 лістапада ў Угандзе. Аднак тады падпісанне было адкладзена, паколькі бакі не маглі прыйсці да згоды з нагоды таго, як назваць дакумент: пагадненнем або дэкларацыяй[5].

Зноскі

  1. Президенты ДРК и Руанды договорились о борьбе с “Движением 23 марта”
  2. Вертолет ООН открыл огонь по повстанцам на востоке Конго
  3. Конголезские повстанцы объявили о захвате столицы пограничного региона
  4. В Конго вертолеты ООН ведут огонь по позициям боевиков
  5. Lenta.ru: Мир: Конфликты: Конголезские власти подписали соглашение с повстанцами
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Палітыка Дэмакратычнай Рэспублікі Конга