wd wp Пошук:

Група ўкраінскіх ваенных спецыялістаў у Эрытрэі

Група ўкраінскіх ваенных спецыялістаў у Эрытрэі — кантынгент ваенных саветнікаў УСУ і наймітаў пры УС Эрытрэі. Украінскія вайскоўцы аказалі значную дапамогу краіне падчас эфіопа-эрытрэйскага канфлікту. Характэрна, што супрацьлеглы бок карыстаўся паслугамі ваенных спецыялістаў з Расіі.

Гісторыя

У маі 1998 года паміж Эрытрэяй і Эфіопія ўспыхнуў узброены канфлікт, выкліканы тэрытарыяльнай спрэчкай. Супрацьстаянне мела і этнічную падаплёку. Сутычкі пачаліся пасля памежнага здарэння, за якім рушыла ўслед уварванне УС Эрытрэі на тэрыторыю эфіопскіх штатаў Тыграй і Афар.

У адрозненні ад эфіопаў, якія зрабілі стаўку на расійскіх вайскоўцаў, эрытрейцы заручыліся ваенна-тэхнічнай падтрымкай Украіны. Ужо летам быў арганізаваны паветраны мост КіеўАсмэра[1].

У тым жа годзе група эрытрэйскіх пілотаў прайшла паскораны курс перавучвання на новую тэхніку ва ўкраінскіх навучальных цэнтрах. Для абслугоўвання эрытрэйскіх ВПС у краіну прыбылі ўкраінскія і балгарскія тэхнікі. Украінцы таксама выступілі ў ролі пілотаў-інструктараў. Адначасова яны займаліся перавозам узбраення і ваеннай тэхнікай, якая пастаўлялася ў Эрытрэю трэцімі дзяржавамі[1].

Ні адзін з бакоў, абвінавачваючы праціўніка ў выкарыстанні наймітаў з былога СССР, наяўнасць такіх у сябе не прызнаў[2].

Колькасць

Па дадзеных выдання «Независимая газета», на сакавік 2000 года ў краіне знаходзілася каля 300 украінцаў[3]. Газета «Собеседник» у маі 2001 года, ужо пасля вайны, паведаміла пра ўдзел у канфлікце на баку Эрытрэі не больш за 20—30 пілотаў і столькі ж наземных спецыялістаў[2].

Баявыя дзеянні

Паводле некаторай інфармацыі, украінскія спецыялісты маглі ўступаць у сутычкі з грамадзянамі былых савецкіх рэспублік, якія ваявалі на баку эфіопаў, у прыватнасці, з расіянамі. Са слоў Аляксандра Мішына, сузаснавальніка ўкраінскага Цэнтра даследавання Афрыкі, фактычна ўсе лётчыкі варагуючых бакоў былі з Украіны і Расіі, уступаючы ў сутычкі адзін з адным. Ён нават назваў падзеі 1998—2000 гадоў «першай расійска-ўкраінскай вайной»[4]. Журналіст Вадзім Андрухін згадваў, што амерыканская разведка тады нібыта перахапіла радыёперамовы, якія вялі паміж сабой пілоты варагуючых бакоў. Усе яны казалі на рускай мове і мацюкаліся. Як адзначалі іншыя крыніцы, гэта быў не першы падобны выпадак. Расійскія і ўкраінскія наёмныя спецыялісты ўжо сутыкаліся як адзін з адным, так і паміж сабой у Анголе[5].

Варта адзначыць, што і на баку Эфіопіі змагалася некаторая колькасць украінцаў, як і расіянаў на баку Эрытрэі[2].

Здарэнні

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Михаил Жирохов. Война в воздухе на Африканском Роге // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004.
  2. 1 2 3 Владимир Воронов, Павел Мороз. Слуги смерти: Русские наёмники в Африке // Собеседник : газета. — 28 мая 2001.
  3. Алексей Андреев. АФРИКАНСКИЙ РОГ: ЗАТИШЬЕ ПЕРЕД БУРЕЙ // Независимая газета : газета. — 29 марта 2000.
  4. Ростислав Буняк. Война Эфиопии и Эритреи: первая российско-украинская Архівавана 26 кастрычніка 2020. // Факты ICTV : информационный портал. — 14 апреля 2016.
  5. Русские наёмники — от Африки до Сирии
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Воінскія часці і фарміраванні Украіны
Катэгорыя·Узброеныя сілы Эрытрэі